Леон Жыск’я
Леон Жыск’я | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 1991[2][3][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Léon Gischia[d] |
Род дзейнасці | мастак, сцэнограф, дызайнер касцюмаў |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леон Жыск’я (Гіша) (фр. Léon Gischia; 8 чэрвеня 1903, Дакс — 29 мая 1991, Венецыя) — французскі мастак, ілюстратар і дэкаратар.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Будучы мастак вывучаў ва ўніверсітэце літаратуру, археалогію і гісторыю мастацтваў, у 1923 годзе прысвяціў сябе жывапісу. Сярод яго настаўнікаў — Атон Фрыез і Фернан Лежэ. У 1927 годзе Жыск’я з’ехаў у ЗША, дзе жыў 3 гады і цалкам спыніў маляванне. У 1937 годзе мастак вяртаецца ў Парыж, дзе сумесна з Ф. Лежэ і Ле Карбюзье працуе над дэкарацыямі павільёнаў для парыжскай Сусветнай выставы. У 1945 годзе Л. Жыск’я становіцца адным з заснавальнікаў мастацкага «Майскага салона». Да гэтага часу яго творчасці адносіцца, да прыкладу, палатно «Арлекін з мандалінай» (Лондан, калекцыя Эліята Блэйка). У пасляваенны перыяд уласцівым творчасці Л. Жыск’я з’яўляецца змешванне на яго карцінах фігурных і геаметрычна-абстрактных элементаў.
Лявон Жыск’я быў вядомы ў Парыжы таксама як паспяховы тэатральны мастак-афарміцель, стваральнік эскізаў для акцёрскіх касцюмаў.
Зноскі
- ↑ Léon Gischia
- ↑ а б Leon Gischia // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 5 лістапада 2019.
- ↑ https://www.persee.fr/doc/ihtp_0769-4504_1988_num_8_1_2027