Кнос
Кнос (грэч. Κνωσσός) — старажытны горад на в-ве Крыт, адзін з найважнейшых цэнтраў эгейскай культуры.
Паселішча на месцы Кноса існавала з часоў неаліту; яно павялічылася ў раннемінойскі перыяд (каля 3000 — 2000 да н.э.), каля 2200 ці 2000 да н.э. Кнос стаў сталіцай магутнага царства. Найвышэйшы ўздым яго прыпадае на познамінойскі перыяд (каля 1600 — каля 1470 да н.э.), калі яго цары сталі вярхоўнымі правіцелямі магутнай дзяржавы са значнай цэнтралізацыяй кіраўніцтва і гаспадарчага жыцця.
Кноскі палац
[правіць | правіць зыходнік]Пры археалагічных даследаваннях выяўлены жылыя пабудовы, палацы, прылады вытворчасці, зброя, побытавыя рэчы, т.зв. архіў Кноскага палаца (таблічкі са складовым пісьмом).
Іншыя археалагічныя аб'екты
[правіць | правіць зыходнік]У Кносе пры археалагічных раскопках выяўлены таксама Малы палац, Царская віла, т.зв. караван-сарай, рэшткі каменных жылых дамоў 1-й пал. ІІ тыс. да н.э. На ўскраіне горада — манументальныя грабніцы (у т.л. т.зв. Храмавая грабніца, каля 1700—1450 да н.э.) і могілкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.364
Кнос на Вікісховішчы |