Каёс-Перлас
Каёс-Перлас | |
---|---|
ісп. Cayos Perlas | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 7 |
Размяшчэнне | |
12°26′36,60″ пн. ш. 83°24′44,30″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Каёс-Пе́рлас (ісп.: Cayos Perlas) — архіпелаг на захадзе Карыбскага мора за 5,6 км на ўсход ад паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Нікарагуа. Уключае 18 рыфаў, раскіданых па плошчы 280 км². Вылучаюцца 7 сталых астравоў, найбуйнейшы з якіх займае 0,44 км². Каёс-Перлас — важнае месца размнажэння марскіх чарапах.
У XIX — пачатку XX стагоддзяў астравы архіпелага выкарыстоўваліся міскіта, кайманцамі і гарыфунамі для лову чарапах. Пазней тут рыбачылі жыхары суседняга ўзбярэжжа. У 1997 годзе некалькі астравоў былі прададзены ў прыватную маёмасць, на іх пачала развівацца турыстычная інфраструктура. Аднак у 2007 годзе ўлады Аўтаномнага рэгіёна паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа прынялі рашэнне аб пераўтварэнні архіпелага ў запаведнік. У 2008 годзе турызм і рыбалоўства былі паралізаваны, але ў нашы дні адроджаны.