Кашынка (рака)
Кашынка | |
---|---|
руск. Кашинка | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 661 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 57°33′57″ пн. ш. 37°02′43″ у. д.HGЯO |
Вусце | Волга |
• Каардынаты | 57°16′11″ пн. ш. 37°43′21″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Цвярская вобласць |
Код у ДВР | 08010100812110000004292 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кашынка (руск.: Ка́шинка) — рака ў Цвярской вобласці Расіі, левы прыток Волгі.
Даўжыня ракі — 128 км, плошча вадазборнага басейна — 661 км². Выток знаходзіцца каля вёскі Болдзеева Кесагорскага раёна Цвярской вобласці. На рацэ размешчаны пасёлак Кесава Гара і горад Кашын. Найбуйнейшыя прытокі — Вонжа, Кісць.
Даліна ракі слаба ўрэзаная, вузкая ў вярхоўях, пашыраецца ў сярэднім цячэнні. Шырыня поймы 100—150 м, глыбіня 1—2 м. У верхнім цячэнні шырыня рэчышча 5—10 метраў, перад Кашынам павялічваецца да 30—50 метраў. У ніжнім цячэнні, з-за падпоры Угліцкага вадасховішча на Волзе, шырыня дасягае 500—800 м. Цячэнне слабое, у другой палове лета рака моцна зарастае.
Адкрываецца ў сярэдзіне красавіка, ледастаў у канцы лістапада. Сярэдні гадавы расход вады 4,5 м³/сек.