Перайсці да зместу

Каслтаўн (Мэн)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каслтаўн
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 2,3 км²
Насельніцтва
  • 3 100 чал. (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
01624
Паштовыя індэксы
IM9
Афіцыйны сайт
Каслтаўн на карце вострава Мэн
Каслтаўн (Мэн) (Востраў Мэн)
Каслтаўн (Мэн)
Каслтаўн (Мэн) (Востраў Мэн)
Каслтаўн (Мэн)

Каслтаўн (англ.: Castletown, мэнск.: Balley Chashtal) — горад на востраве Мэн. Насельніцтва — 3100 чалавек (перапіс 2001 года). У мінулым — сталіца вострава. У Каслтаўне размешчаны прэстыжны Каледж караля Вільгельма. Горад размешчаны на поўдні вострава, ля берага мора.

У Каслтаўне размешчаны марскі порт, аднак з 1970-х гадоў ён практычна страціў камерцыйнае значэнне. У пачатку XXI стагоддзі порт выкарыстоўваецца ў асноўным рыбацкімі суднамі і яхтамі турыстаў. Зрэдку ў порт заходзяць невялікія гандлёвыя судны. Порт складаецца з двух гаваняў — знешняй і ўнутранай. Абедзве гавані перасыхаюць падчас адліву. Толькі ўнутраная гавань можа прымаць грузавыя судны. Максімальныя памеры суднаў, якія могуць заходзіць ва ўнутраную гавань — 55 метраў у даўжыню, 8,2 метра ў шырыню і асадка ў 3,5 м.

У Каслтаўне ёсць станцыя чыгункі вострава Мэн. Побач з горадам размешчаны адзіны аэрапорт вострава.

Каслтаўн захаваў гістарычную гарадскую забудову. Асноўная гістарычная славутасць — замак Рашэн. Замак быў заснаваны ў пачатку XIII стагоддзі. Цяпер у замку размешчаны музей.

Размешчаны побач з горадам Каледж караля Вільгельма размешчаны ў неагатычным будынку, пабудаваным у 1831—1833 гадах.