Карлес Пуёль
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Карлес Пуёль і Сафаркада | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Львінае сэрца, «Жалезны Карлес» | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 красавіка 1978[1][2][…] (46 гадоў) Побла-дэ-Сегур, Іспанія |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | Абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карлес Пуёль і Сафаркада (катал.: Carles Puyol i Saforcada; 13 красавіка 1978 года ў Ла-Побла-дэ-Сегур, Каталонія, Іспанія) — былы каталонскі і іспанскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру правёў у «Барселоне». Апошнія свае сезоны з’яўляўся капітанам каманды. Ён таксама рэгулярна выступаў за нацыянальную каманду Іспаніі. Пуёль выступаў за зборную Іспаніі на Алімпійскіх гульнях 2000 года, Кубках свету 2002, 2006 і 2010 гадоў і Чэмпіянатах Еўропы 2004 і 2008 гадоў. Ён таксама згуляў у чатырох гульнях за неафіцыйную нацыянальную зборную Каталоніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пуёль першапачаткова пачаў гуляць у футбол на пазіцыі брамніка ў клубе свайго роднага горада Ла-Побла-дэ-Сегур, але быў вымушаны перакваліфікавацца ў нападніка пасля таго, як атрымаў пашкоджанне пляча. Ён трапіў у «Барселону B» ва ўзросце 17 гадоў у 1996 годзе, а ў 1999 трэнер Луі ван Гал перавёў яго ў першую каманду. Карлес дэбютаваў 2 кастрычніка ў гульні супраць «Вальядаліда», якую «Барселона» выйграла 2:0. За блакітна-гранатавых Пуёль пачынаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы, але потым перакваліфікаваўся ў надзейнага цэнтральнага абаронцу з моцнымі лідарскімі якасцямі. Ён атрымаў узнагароду УЕФА, як лепшы правы абаронца ў 2002 годзе. У сезоне 2003—2004 Пуёль спачатку абіраецца капітанам «Барселоны», а потым, на невялікі час, і зборнай Іспаніі. 17 мая 2006 года, «Барселона», з Пуёлем-капітанам, выйграе Лігу чэмпіёнаў, адолеўшы «Арсенал» у фінале. Карлес зрабіўся першым капітанам-каталонцам, які выйграў гэты трафей. Пуёль у тым сезоне таксама атрымаў узнагароду УЕФА, як лепшы абаронца Лігі чэмпіёнаў.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (6): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013
- Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2009, 2012
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (6): 2005, 2006, 2009, 2010, 2011, 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2006, 2009, 2011
- Уладальнік Суперкубка Еўропы (2): 2009, 2011
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2009, 2011
Іспанія:
- Чэмпіён Еўропы: 2008
- Чэмпіён свету: 2010
- Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў: 2000
Зноскі
- ↑ Carles Puyol // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ PUYOL carles // Argentine Soccer Database
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карлес Пуёль
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Барселона» Архівавана 30 красавіка 2008.
- Профіль іграка на FootballDatabase
- Фан-сайт
- Блёг Карлеса Пуёля Архівавана 18 лістапада 2011.
- Нарадзіліся 13 красавіка
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Побла-дэ-Сегур
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Каталоніі
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Барселона B
- Ігракі ФК Барселона C
- Футбалісты аднаго клуба
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Чэмпіёны свету па футболе
- Чэмпіёны Еўропы па футболе
- Футбалісты на чэмпіянаце Еўропы 2008 года