Перайсці да зместу

Канто (раўніна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канто
яп.: 関東平野
Каардынаты: 36°00′ пн. ш. 140°00′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Японія
Плошча 13000 км²
physical
Канто
Канто
Катэгорыя на Вікісховішчы

Канто́[1], Такійская раўніна[1] (яп.: 関東平野) — найбольшая раўніна ў Японіі на ўсходзе вострава Хонсю ў рэгіёне Канто.

Плошча раўніны каля 13 000 км²[1][2][3]. Шырыня 15—65 км[1]. канто — тэктанічная ўпадзіна запоўненая антрапагенавымі марскімі і рачнымі наносамі з праслойкамі вулканічнага попелу. Часта адбываюцца землетрасенні, адно з якіх у 1923 годзе разбурыла горад Токіа. Рэльеф тэрасаваны на вышыні 20, 40, 60, 100 м[1]. Ніжняя дэльтавая нізінная тэраса («та») пад рысавымі палямі. Найвышэйшая тэраса («хата») на вышыні 200—300 м — нахіленае плато з узгоркамі, моцна расчлянёнае, пад цытрусавымі плантацыямі[1]. Клімат умераны мусонны.

Субтрапічныя лясы і хмызнякі з вечназялёнага дуба, японскай хвоі, бамбуку, камфорнага дрэва, дрэвападобнага самшыту займаюць каля паловы плошчы тэрыторыі. Плошча лугоў каля 3 %[1]. Астатняя тэрыторыя раўніны распрацоўваецца пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Вырошчваюць рыс, ячмень, пшаніца. Маюцца тутавыя насаджэнні. Развіта агародніцтва, кветкаводства, садаводства, жывёлагадоўля, марскі промысел.

Густая сетка рэк і каналаў. Рэкі: Кіну, Нака, Тонэ, Суміда, Аракава, Сагамі і іншыя.

Марскія парты: Токіа, Якагама, Кодзіма.

  • Матузка А. М. Канто, Такійская раўніна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 5. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Канто́, Токийская равнина // Т. 11. Италия — Кваркуш. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 338. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Канто́, Токийская равнина // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 216. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Канто́, Токийская равнина // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 299. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.