Кано Эйтоку
Кано Эйтоку | |
---|---|
яп.: 狩野永徳 | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1543[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1590[2][3] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Kanō Shōei[d] |
Дзеці | Kanō Mitsunobu[d] і Kanō Takanobu[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Школа Кано |
Заступнікі | Ashikaga shogunate[d] |
Уплыў | Кано Матанобу |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кано Эйтоку (яп. 狩野 永徳 Кано: Эйтоку, 16 лютага 1543, Кіёта — 12 кастрычніка 1590) — японскі мастак.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Кано Эйтоку з’яўляецца адным з найбуйнейшых японскіх мастакоў, заснавальнікам школы Кано ў японскім жывапісе ў перыяд Адзуці-Мамаяма. Працы Эйтоку адрозніваюцца элегантнасцю і ўнікальныя па майстэрстве выканання. Многія яго карціны ўключаны ў спіс Нацыянальных скарбаў Японіі.
Дзед майстра, Кано Матанобу, быў прыдворным мастаком сёгунаў Асікага. Пад яго кіраўніцтвам Эйтоку пачаў яшчэ ў дзяцінстве маляваць і развіваць далей, выкарыстоўваючы таксама дасягненні кітайскага жывапісу.
Кано Эйтоку працаваў па заказах палкаводцаў Оды Набунагі і Таётомі Хідэёсі. Размаляваныя ім вялікія парасоны, рассоўныя шырмы, насценны і столевы жывапіс упрыгожвалі замак Адзуці, які належаў Набунагу, і палацы Хідэёсі ў Кіёта і Осакі. На жаль, многія работы мастака былі пашкоджаны і нават загінулі падчас хваляванняў у Японіі ў Перыяд Сэнгоку.
Сучаснікам і супернікам Кано Эйтоку быў іншы вялікі японскі мастак Хасэгава Тохаку.
Зноскі
- ↑ а б в Kanō Eitoku // Encyclopædia Britannica
- ↑ Kano Eitoku // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eitoku // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.