Перайсці да зместу

Камышын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Камышын
руск.: Камышин
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1668
Плошча
81 км²
Вышыня цэнтра
50 м
Насельніцтва
115 983[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
84457
Паштовыя індэксы
403870—403895
Афіцыйны сайт
Камышын на карце Расіі
Камышын (Расія)
Камышын
Камышын (Расія)
Камышын

Камышын (руск.: Камышин) — горад у цэнтральнай частцы Валгаградскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Камышынскага раёна.

Горад размешчаны на правым беразе Валгаградскага вадасховішча, у вусці ракі Камышынка, за 200 км на поўнач ад Валгаграда. У горадзе размешчаны: рачны порт, чыгуначная станцыя Прыволжскай чыгункі. Праз горад праходзіць федэральная аўтамабільная траса 1Р228 Сызрань — Саратаў — Валгаград. За 16 км на паўночны захад ад горада знаходзіцца вайсковы аэрадром «Лебядзінае».

У горадзе дзейнічае аўтобусны транспарт, які абслугоўвае 24 маршруты. Левы і правы бераг ракі Камышынкі (адпаведна новы і стары горад) злучае Барадзінскі мост, вядуцца размовы аб будаўніцтве другога моста ў раёне трэцяга гарадка. Муніцыпальныя аўтобусы падпарадкаваныя аўтакалоне № 1733, таксама існуе разгорнутая сетка маршрутных таксі. Кошт праезду ў аўтобусах 7 рублёў (700 беларускіх рублёў), аўтобусах ПАЗ фірмы «Алёша» 8 рублёў (800 беларускіх рублёў), у маршрутных таксі 9 рублёў (900 беларускіх рублёў). У 1980-х гадах планавалася будаўніцтва тралейбуснай лініі, але праект не быў завершаны. У памяць аб гэтым на дамбе (вул. Базарава) знаходзіцца электрычная падстанцыя, а на Саратаўскай трасе стаяць апоры ЛЭП.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі