Калгуеў
Калгуеў | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
69° пн. ш. 49° у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Баранцава мора |
Краіна | |
Суб’ект РФ | Архангельская вобласць |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калгу́еў[3] (руск.: Колгуев) — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, на ўсходзе Баранцава мора. Адносіцца да Архангельскай вобласці Расіі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Плошча вострава складае 5200 км²[3][4][5]. Калгуеў узвышаецца на 76 м над морам і размешчаны за 75 км ад мацерыка. Вышыні да 181{sfn|БСГН|2003}} (176[3][5]) м.
Складзены з пясчана-гліністых адкладаў. Паверхня ўзгорыстая, з марэннымі ўзгоркамі; паўднёвая частка вострава — плоская раўніна. Шмат азёр і балот.
Клімат суровы і халодны. Зімы доўгія і марозныя (да −20°), леты кароткія (да +6°). Расліннасць тундрападобная, мноства азёраў і балотаў. Акрамя некалькіх калоній марскіх птушак, фаўна на востраве прадстаўлена лісіцамі.
На Калгуеве жывуць 200 чалавек, пераважна ненцы, якія займаюцца аленегадоўляй. Акрамя таго, на Калгуеве здабываецца нафта. Адзіны пасёлак на Калгуеве — Бугрыно.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 314. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ Kolguyev Island // Encyclopædia Britannica Праверана 5 ліпеня 2024.
- ↑ а б в БелЭн 1998.
- ↑ БСГН 2003.
- ↑ а б ГЭС 1989.
Тапаграфічныя карты
[правіць | правіць зыходнік]- [1] Северный. Маштаб: 1 : 200 000. Пазначыць дату выдання/стан мясцовасці. (руск.)
- [2] Бугрино. Маштаб: 1 : 200 000. Пазначыць дату выдання/стан мясцовасці. (руск.)
- [3] оз. Песчаное. Маштаб: 1 : 200 000. Пазначыць дату выдання/стан мясцовасці. (руск.)
- [4] Вельт. Маштаб: 1 : 200 000. Пазначыць дату выдання/стан мясцовасці. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калгу́еў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 457. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Колгу́ев // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 314. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Колгу́ев // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 242. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Колгу́ев // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 329. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.