З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калапла́ка (Caloplaca ) — род лішайнікаў сямейства целасхіставых (Teloschistaceae ).
Слаявіна накіпная, ў выглядзе скарынкі ў цэнтры з зярніста-бугарчатай паверхняй. Пладовыя целы круглаватыя, сядячыя. Сумкі з 8 спорамі.
Віды гэтага роду распаўсюджаныя па ўсім свеце, сягаючы ад Антарктыды[ 1] да высокіх шырот Арктыкі[ 2] . Яго знаходзілі ў паўночных шыротах Паўночнай Амерыкі і Расіі. Толькі на Брытанскіх астравах сустракаецца каля 30 відаў[ 3] .
На Беларусі найбольш пашыраныя калаплака васковая (Caloplaca cerina ) і калаплака вогненная (Caloplaca pyracea ).
У 2007 годзе быў адкрыты новы від гэтага роду - Caloplaca obamae , названы ў гонар прэзідэнта ЗША Барака Абамы [ 4] .
Растуць на кары лісцевых дрэў, драўніне, камяністым субстраце. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной.
Індыкатарныя расліны.
Зноскі
↑ M. Olecha and U. Søchtinga (1993) Four New Species of Caloplaca from Antarctica. The Lichenologist 25, 261—269
↑ U. SøChtinga and M. Olecha (1995) The Lichen Genus Caloplaca in Polar Regions. The Lichenologist 27, 463—471
↑ Dobson, F.S. (2000) Lichens, an illustrated guide to the British and Irish species. 4th edition. Richmond publishing Co., Slough, England
↑ New Species Of Lichen Named After President Barack Obama
Калаплака // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.