Зімняя канаўка
Зімняя канаўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Расход вады | 2 м³/с |
Вадацёк | |
Вусце | |
• Каардынаты | 59°56′32″ пн. ш. 30°19′03″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зімняя канаўка — канал у Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, які злучае Няву і Мойку ў раёне Зімняга палаца.
Невялікі канал, які злучыў Няву і Мойку, быў прарыты ў 1718—1719 гадах. Працамі кіраваў будаўнік-падрадчык Васіль Озераў. У 1720 годзе падпорная сценка ля Палаты Пятра I была абліцаваная каменем (праект архітэктара М. Ф. Гербеля, муляры Яраслаўскага павета Іван Фёдараў і Барыс Ціханаў). Такім чынам, гэтая частка набярэжнай стала адной з першых каменных набярэжных у горадзе.
У 1783—1787 гадах на месцы Зімняга палаца Пятра I быў пабудаваны класіцыстычны трохпавярховы будынак Эрмітажнага тэатра, аўтарам якога быў архітэктар Джакама Кварэнгі. Адначасова з ім на процілеглым беразе канала было завершана будаўніцтва Вялікага Эрмітажа (1771—1787, архітэктар Ю. М. Фельтэн). Два будынкі былі звязаны пераходам на ўзроўні другога паверха, якія абапіраюцца на магутную арку, перакінутую цераз канаўку.
У 1782—1784 гадах набярэжныя канаўкі былі закутыя ў традыцыйны для горада граніт і ўпрыгожаны строгімі рашоткамі, выкананымі па праекце скульптара І. Ф. Дункера.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1