Зборная Латвіі па хакеі з шайбай
Мянушкі | Бардова-белыя | ||
Федэрацыя | Федэрацыя хакея Латвія | ||
Трэнер | Харыйс Вітоліньш | ||
Капітан | Радрыга Аболс | ||
Больш усіх гульняў | Аляксандр Ніжывы (216) | ||
Бамбардзір | Леанід Тамбіеў (154) | ||
Першая гульня Латвія 3 — 0 Літва (Рыга, Латвія; 27 лютага 1932) | |||
Самая буйная перамога Латвія 32 — 0 Ізраіль (Блед, Славенія; 15 сакавіка 1993) | |||
Самае буйное паражэнне Латвія 0 — 14 Канада (Давос, Швейцарыя; 20 студзеня 1935) | |||
| |||
Чэмпіянат свету | |||
Удзел | 32 (Упершыню 1933) | ||
Дасягненні | 3-е месца (2023) |
Зборная Латвіі па хакеі з шайбай (лат.: Latvijas hokeja izlase) — мужчынская нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Латвію на чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай. Каманда знаходзіцца пад кантролем Федэрацыі хакея Латвіі (латыш. Latvijas Hokeja Federācija). Галоўным трэнерам зборнай цяпер з'яўляецца Харыйс Вітоліньш.
У 1932 годзе ўпершыню выступіла на чэмпіянаце Еўропы, на якім заняла перадапошняе 8 месца, апярэдзіла каманду Румыніі, выйграўшы ў яе з лікам 3:0. Найвышэйшых вынікаў да ўваходжання ў склад СССР латвійская каманда дасягнула на чэмпіянатах свету 1938 і 1939, заняўшы 10 месца з 14.
У сучаснай гісторыі каманда дабілася добрых вынікаў на чэмпіянатах свету ў 1997, 2000, 2004, 2009, 2018 гадах і зімовых Алімпійскіх гульнях 2014, дайшоўшы да 1/4 фіналу. У 2023 годзе зборная Латвіі па хакеі з шайбай выйграла на чэмпіянаце свету бронзавыя медалі і ўпершыню стала прызёрам сусветнага першынства.