Захоп амерыканскіх заложнікаў у Іране
Выгляд
Захоп амерыканскіх закладнікаў у Іране (4 лістапада 1979 — 20 студзеня 1981) — дыпламатычны крызіс, распачаты з захопу мясцовымі студэнтамі пасольства ў Тэгеране. Яны ўзялі ў закладнікі 52 супрацоўніка амерыканскага пасольства, якіх вызвалілі праз 444 дні ў 1981 годзе. Захопнікі патрабавалі ад ЗША выдаць шаха Махамеда Рэза Пехлеві, які знаходзіўся на лячэнні ў Нью-Ёркскай бальніцы. Тэрарыстаў неўзабаве падтрымаў узначалены аяталой Хамейні ўрад. Праваленая ваенная аперацыя па выратаванні закладнікаў і няздольнасць вырашыць канфлікт адмоўна адбіліся на кар'еры прэзідэнта ЗША Джымі Картэра. Закладнікі былі вызвалены пры пасродніцтве ўрада Алжыра ў дзень уступлення на пасаду Рональда Рэйгана.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Аперацыя «Арліны кіпцюр»
- Канадская хітрасць
- Ісламская рэвалюцыя ў Іране
- Спаленне пасольства ЗША ў Ісламабадзе
- Аперацыя «Арго» — галівудскі фільм, заснаваны на падзеях 4 лістапада 1979 года.