Заморскія ўладанні Францыі
Выгляд
Заморскія ўладанні Францыі (фр.: France d'outre-mer) — шэраг тэрыторый (пераважна астравоў, за выключэннем кантынентальнай Гвіяны), якія належаць Францыі, але аддаленых ад яе асноўнай еўрапейскай тэрыторыі. Цяпер гэтыя тэрыторыі могуць мець наступны статус:
- заморскі дэпартамент і рэгіён (département et région d’outre-mer, абрэвіятура DOM, радзей DROM)
- заморская супольнасць (collectivité d’outre-mer, абрэвіятура COM)
- заморскае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне з асобым статусам (collectivité sui generis)
Раней, калі яшчэ існаваў статус заморскай тэрыторыі (territoire d’outre-mer), па-французску ўсе гэтыя ўладанні часта звалі DOM-TOM (абрэвіятура от départements d’outre-mer / territoires d’outre-mer).
Спіс тэрыторый
[правіць | правіць зыходнік]Заморскія дэпартаменты і рэгіёны
[правіць | правіць зыходнік]- Гвадэлупа (la Guadeloupe)
- Маёта (Mayotte)
- Марцініка (la Martinique)
- Рэюньён (la Réunion)
- Гвіяна (la Guyane)
Заморскія супольнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сен-Бартэльмі (Saint-Barthélemy)
- Сен-Мартэн (Saint-Martin)
- Сен-П’ер і Мікелон (Saint-Pierre-et-Miquelon)
- Уоліс і Футуна (Wallis-et-Futuna)
- Французская Палінезія (la Polynésie française)
Заморскія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні з асобым статусам
[правіць | правіць зыходнік]- Кліпертон (Clipperton)
- Новая Каледонія (la Nouvelle-Calédonie)
- Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі ці ФПАТ (Terres australes et antarctiques françaises, TAAF)
Заморскія ўладанні Францыі
[правіць | правіць зыходнік]Агульная сума плошчы ўсіх 13 тэрыторыі складае 559 655 км² (без Зямлі Адэлі—127 655 км²), а насельніцтва 2 606 600 чалавек.
Тэрытарыяльныя прэтэнзіі
[правіць | правіць зыходнік]- Мадагаскар аспрэчвае астравы Басас-да-Індыя, Глар'ёз, Еўропа, Жуан-ды-Нова, якія ўваходзяць у склад Астравоў Эпарсэ, што маюць асобы статус заморскага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння Францыі.
- Дзяржава Каморскія Астравы (Саюз Каморскіх Астравоў) прэтэндуе на востраў Маарэ (былы Маёта), які мае статус «заморскага дэпартамента» Францыі.
- Сурынам (былая Галандская Гвіяна) мае прэтэнзіі да тэрыторый Французскай Гвіяны — найбуйнейшага заморскага дэпартамента Францыі.
- Маўрыкій з 1990 г. вядзе перамовы аб вяртанні вострава Трамлен (належыць Францыі). Таксама існуе прынцыповая згода адносна сумеснага кіравання востравам і прылеглай марской прасторай.
- Рэспубліка Вануату аспрэчвае правы на астравы Мэцью і Хантэр, размешчаныя ў Новай Каледоніі, якая з 1946 года носіць статус «заморскай тэрыторыі» Францыі.
- Міжнародная супольнасць не прызнае тэрытарыяльных правоў Францыі на Зямлю Адэлі — антарктычны сектар, уключаны Францыяй у склад яе Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ з 31 сакавіка 2011 года
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт заморскіх уладанняў Францыі Архівавана 12 кастрычніка 2005. (фр.)