Перайсці да зместу

Жураўліныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сапраўдныя жураўлі

Шэры журавель
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gruidae (Vigors, 1825)

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176174
NCBI  9109
EOL  7586
FW  39499

Жураўліныя, сапраўдныя жураўлі[1] (Gruidae) — сямейства птушак атрада жураўлепадобных (Gruiformes).

Вялікія птушкі з доўгай шыяй, якую ў палёце выцягваюць уперад.

З’яўляецца старажытным сямействам, яго ўтварэнне адносяць да заканчэння эпохі дыназаўраў, у часы эацэна 40-60 млн гадоў таму. Бліжэйшымі сваякамі жураўлёў, лічацца пастушковыя жураўлі (Aramidae) і трубачы (Psophiidae), а гістарычнай радзімай амерыканскі кантынент, адкуль жураўлі трапілі спачатку ў Азію, а адтуль у Афрыку і Аўстралію. Жураўлі шырока распаўсюджаныя ў свеце, адсутнічаюць толькі ў Антарктыдзе і Паўднёвай Амерыцы.

Яшчэ ў старажытнасці людзі былі знаёмыя з гэтымі птушкамі, пра што маюцца археалагічныя сведчанні ў выглядзе наскальных малюнкаў у Афрыцы, Аўстраліі і Еўропе.

Сямейства ўключае 4 роды з 15 відамі, з іх на тэрыторыі Беларусі гняздуе 1 від — шэры журавель.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо на зямлі, кладка з 2 яек. Птушаняты вывадкавыя. Палавы дымарфізм адсутнічае. Па-за гнездавым перыядам у групах.

  1. Напісанне Жураўлі сапраўдныя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.451
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
  • Hayes, M.A. 2005. Divorce and extra-pair paternity as alternative mating strategies in monogamous sandhill cranes (MS thesis). Vermilion, S.D.: University of South Dakota. 86 p.
  • Greshnvikov, Anatoliy. (2001) Save the Cranes, Pensoft Publishing, Sofia. 79pp ISBN 954-642-140-5