Еўратунэль
Еўратунэль, Тунэль пад Ла-Маншам (фр.: tunnel sous la Manche, англ.: Channel Tunnel, таксама часам проста Euro Tunnel) — чыгуначны двухпуцявы тунэль, даўжынёй каля 51 км, з якіх 39 км пад пралівам Ла-Манш. Быў урачыста адкрыты 6 мая 1994 года. Злучае кантынентальную Еўропу з Вялікабрытаніяй чыгуначнай сувяззю. Дзякуючы тунэлю, стала магчыма наведаць Лондан, адправіўшыся з Парыжа. Чыгуначнае падарожжа доўжыцца ўсяго 2 гадзіны 15 хвілін, у самым тунэлі цягнікі знаходзяцца ад 20 да 35 хвілін. Максімальная дазволеная хуткасць цягніка ў тунэлі складае 160 км/гадз. Кампанія Eurostar ажыццяўляе перавозку пасажыраў пасажырскімі цягнікамі, чаўночныя цягнікі кампаніі Eurotunnel Le Shuttle перавозяць у асноўным аўтамабілі. У 2017 тунэлем было перавезена 20,7 млн пасажыраў, Дуврскі паром, што з'яўляецца непасрэдным канкурэнтам Тунэля, пераправіў удвая менш.
Адзін час ён утрымліваў званне самага працяглага тунэля ў свеце, у гэтай якасці яго змяніў тунэль «Сэйкан» — самы доўгі дзеючы чыгуначны тунэль у свеце. Аднак даўжынёй менавіта падводнай часткі Еўратунэль пераўзыходзіць японскага канкурэнта. Амерыканскае таварыства інжынераў-будаўнікоў абвясціла Еўратунэль адным з сямі цудаў свету сучаснасці. Будаўніцтва тунэля абышлося ў £ 9 млрд (у цэнах на 1994).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Еўратунэль
- Інфармацыя пра цягнікі Shuttle і Eurostar Архівавана 1 верасня 2005.
- Еўратунэль
- Гісторыя Еўратунэлі Архівавана 10 красавіка 2011.
- Факты пра Еўратунэль
- Google Maps, уваход у тунэль у раёне Дуўра (Англія)
- Google Maps, уваход у тунэль у раёне Кале (Францыя)