Перайсці да зместу

Ешыбот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ешыбот[1][кам. 1] (іўр.: יְשִׁיבָה, літаральна «сядзенне, пасяджэнне»; множны лік — іўр.: יְשִׁיבוֹת, ешыво́т) — яўрэйская вышэйшая рэлігійная навучальная ўстанова, прызначаная для вывучэння Вуснага Закону, галоўным чынам Талмуда. У пэўныя эпохі ешыботы выконвалі таксама заканадаўчыя і судовыя функцыі. У апошнія стагоддзі ешыботы выконвалі таксама функцыі падрыхтоўкі вучоных да звання рабіна.

Побач з тэрмінам «ешыва» (які ўпершыню сустракаецца ў апакрыфічнай кнізе «Мудрасць Сірахава», 51:23, 29) для абазначэння гэтага інстытута выкарыстоўваліся, у адпаведнасці з ягонымі функцыямі, назвы бэйт-мідраш (дом навучання), метыўта або мотва (па-арамейску — пасяджэнне), часам з вызначэннем раба́ (арам.: вялікае, значнае), бэйт-дын (дом суду), бэт-дын гадол (дом вялікага суду). Ешыботы, што ўзначальваліся т.зв. «намеснікамі» (насі) ў Эрэц-Ісраэль таксама называлася бэт-ва‘ад (дом сходу). Для абазначэння ешыботаў талмудычнага перыяду і перыяду гаонаў у еўрапейскіх мовах выкарыстоўваецца тэрмін «акадэмія».

Каментарыі
  1. Словы ешыва́ ці іешыва не сустракаюцца ў беларускіх слоўніках і Корпусе беларускай мовы