Дырк Сцікер
Дырк Сцікер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
нідэрл.: Dirk Uipko Stikker | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Pim van Boetzelaer van Oosterhout[d] | ||||||
Пераемнік | Johan Willem Beyen[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Поль-Анры Спаак | ||||||
Пераемнік | Манліё Бразіё | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 лютага 1897[1][2][…] |
||||||
Смерць |
23 снежня 1979[3][4][…] (82 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дырк Сцікер (нідэрл.: Dirk Uipko Stikker; нар. 5 лютага 1897, Вінсхотэн, Нідэрланды — 23 снежня 1979, Васэнар, Нідэрланды) — нідэрландскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат, міністр замежных спраў Нідэрландаў (1948—1952), Генеральны сакратар НАТА (1961—1964).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і біржавога брокера Уіпка Сцікера (Uipko Obbo Stikker) і Ідзі Мерсінг (Ida Meursing). Яго сям’я пераехала з сельскай мясцовасці ў Гронінген, калі яму было дзесяць гадоў. Дырк даволі часта хварэў падчас вучобы ў гімназіі, таму лячыўся ў швейцарскім санаторыі. З-за слабога здароўя ён не прайшоў тэрміновую службу ў войску. Падчас Першай сусветнай вайны яго бацька падтрымліваў Германію, Дырк — Вялікабрытанію. У 1922 годзе завяршыў навучанне ва ўніверсітэце Гронінгена, дзе вывучаў права. 2 мая 1922 года ажаніўся з Катарынай Паўлінай ван дэр Шыр (Catharina Paulina van der Scheer). У пары было два сыны, яшчэ адзін сын і дачка памерлі ў маленстве.
З 1922 па 1948 год ён займаў розныя пасады ў банкаўскай сферы і прамысловасці. З 1 ліпеня 1935 па жнівень 1948 працаваў дырэктарам піваварнай кампаніі «Heineken».
23 сакавіка 1946 года стаў сузаснавальнікам і да 24 студзеня 1948 года быў членам Партыі свабоды. 24 студзеня 1948 года стаў сузаснавальнікам і да 1954 года быў членам Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю.
З 20 лістапада 1945 да 7 жніўня 1948 года ён быў членам Сената Генеральных штатаў. У 1946 годзе прадстаўляў Нідэрланды на канферэнцыі круглага стала пра стан нідэрландскай Вест-Індыі, а ў 1948 годзе — Інданезіі. З 1948 па 1952 год быў міністрам замежных спраў Нідэрландаў. У 1950 годзе стаў палітычным пасярэднікам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), а затым яе старшынёй. Ён быў паслом у Лондане з 1952 па 1958 год, а потым у Рэспубліцы Ісландыя.
З ліпеня 1958 года Дырк Сцікер быў прызначаны пастаянным прадстаўніком Нідэрландаў у Паўночнаатлантычным Савеце. У красавіку 1961 года Паўночнаатлантычны савет абраў яго Генеральным сакратаром НАТА і старшынёй Паўночнаатлантычнага савета пасля Поль-Анры Спаака. 1 жніўня 1964 года ён сышоў у адстаўку ў сувязі з кепскім станам здароўя, яго пераемнікам стаў Манліё Бразіё. Дырк Сцікер памёр у 1979 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dirk Uipko Stikker — 2009.
- ↑ Dirk Uipko Stikker // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nndb.com/lists/553/000106235/
- ↑ http://www.nndb.com/lists/489/000106171/
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]
- Міністры замежных спраў Нідэрландаў
- Генеральныя сакратары НАТА
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Гронінген
- Памерлі 23 снежня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Паўднёвай Галандыі
- Выпускнікі Гронінгенскага ўніверсітэта
- Рыцары Вялікага Крыжа ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Дубовай кароны
- Камандоры ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Фенікса
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
- Асобы