Драгобыч
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Драгобыч (укр.: Дрогобич) — горад у Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Драгобыцкага раёна, куды сам не ўваходзіць. Мае статус горада абласнога значэння. У 1939—1941 і 1944—1959 гадах — цэнтр Драгобыцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў канцы XI ст. У 1340 годзе стаў цэнтрам староства Перамышльскай зямлі Рускага ваяводства Каралеўства Польскага, пасля — Рэчы Паспалітай. З ХV ст. горад развіваўся найперш як кірмашовы і солеварчы цэнтр. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай адышоў да Імперыі Габсбургаў. У сярэдзіне XIX ст. ператварыўся ў найбуйнейшы ў Еўропе цэнтр здабычы нафты, што спрыяла хуткаму развіццю горада. У міжваеннай Польшчы быў цэнтрам павета Львоўскага ваяводства. Паводле Пакту Молатава — Рыбентропа, у 1939 годзе адышоў да СССР.
У 1939—1959 гадах горад быў адміністрацыйным цэнтрам Драгобыцкай вобласці.
Сёння горад вядомы, як малая радзіма Юрыя Драгобыча, Івана Франка і Бруна Шульца. У горадзе дзейнічалі шматлікія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Зараз у горадзе працуе солеварчы завод, найстарэйшы заводам такога тыпу ў Еўропе.
Насельніцтва[1][2]
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць пастаяннага насельніцтва горада, станам на 1 студзеня 2020 года, складала 75 396 чалавек[3].
- 1869 год — 16 880 чал. (у т.л. 47,7 % — яўрэі, 28,7 % — украінцы, 23,2 % — палякі або рыма-каталікі).
- 1939 год — 34 600 чал. (у т.л. 39,9 % — яўрэі, 33,2 % — палякі, 26,3 % — украінцы).
- 1959 год — 42 000 чал. (у т.л. 70 % — украінцы, 22 % — рускія, 3 % — палякі, 2 % — яўрэі)[4].
Адукацыя і навука
[правіць | правіць зыходнік]- Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко
- Драгобыцкая духоўная семінарыя благаслаўлёных свяшчэннамучанікаў Севярына, Віталя і Якіма
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Вольга Мікалаеўна Жалонкіна (нар. 1956) — беларускі мастак тэатра.
- Вільгельм Леапольскі (1826—1892) — польскі мастак.
Зноскі
- ↑ «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2013 Архівавана 12 кастрычніка 2013.
- ↑ «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2016 Архівавана 28 сакавіка 2018.
- ↑ «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2020(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2020. Праверана 29 лістапада 2020.
- ↑ Drohobych in Encyclopedia of Ukraine
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Драгобыч