Дональд III (кароль Шатландыі)
Дональд III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Малькальм III | ||||||
Пераемнік | Дункан II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дункан II | ||||||
Пераемнік | Эдгар | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1033[1][2] | ||||||
Смерць |
1099 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Данкельдская дынастыя | ||||||
Бацька | Дункан I[d][3][4] | ||||||
Маці | Сібіла Нартубрыйская[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Bethoc of Scotland[d][3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дональд III Прыгожы (шатл. гэл.: Domnall Bán, Domnall mac Donnchada, англ.: Donald III the Fair, каля 1033 — 1099) — кароль Альбы (Шатландыі) (1093—1094, 1094—1097), сын караля Дункана I.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля гібелі Малькальма III, Дональд III, скарыстаўшыся нявызначанасцю, захапіў Эдынбург і стаў каралём Шатландыі. Тады ж ён выгнаў са свайго двара ўсіх англічан.
Аднак у маі 1094 года Дункан II (сын Малькальма), які прысягнуўся на вернасць Вільгельму II Рудому, з англійскай арміяй пад камандаваннем свайго цесця Гаспатріка Нартумбрыйскага ўварваўся ў Шатландыю і захапіў прастол. Зрынуты Дональд адступіў у горы, дзе аб'яднаўся з Мел Петарам Мак-Леанам, мармэрам Мернса, і падняў паўстанне. Хоць англічане пакінулі двор Дункана, мяцежнікі не супакоіліся і 12 лістапада 1094 года забілі Дункана. Іншыя прэтэндэнты на шатландскую карону былі яшчэ малымі, што дазволіла Дональду зноў умацаваць сваю ўладу.
Праз некаторы час у 1097 годзе Вільгельм Руды падбухторыў маладога прынца Эдгара, які жыў пры яго двары, на захоп шатландскага прастола і даў яму армію для дасягнення гэтай мэты. Адбылася кароткая міжусобная вайна, у выніку якой Дональд III быў зрынуты. На працягу яшчэ двух гадоў ён вёў вайну супраць Эдгара, але ў 1099 годзе быў схоплены, аслеплены і пажыццёва пасаджаны ў замак Рэскаўбі.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1023178885 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Donald III, King of Scots // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Kindred Britain
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- SCOTLAND, KINGS (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 20 кастрычніка 2011.