Дзень незалежнасці Рэспублікі Малдова
Выгляд
Дзень незалежнасці Рэспублікі Малдова | |
---|---|
Святкаванне Дня незалежнасці ў 2008 годзе | |
Адзначаецца | штогод |
у перыяд з | 1991 года |
Звязана з | прыняццем Дэкларацыі пра незалежнасць |
Дзень незалежнасці Рэспублікі Малдова (рум.: Ziua Independenței) — нацыянальнае свята Рэспублікі Малдова, якім адзначаецца прыняцце Дэкларацыі пра незалежнасць. Афіцыйнае дзяржаўнае свята і выходны дзень.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]27 жніўня 1991 года ў Малдаўскай ССР быў скліканы Вялікі нацыянальны сход, у выніку якога Парламент прагаласаваў за прыняцце Дэкларацыі аб незалежнасці[1].
У гэты дзень Прэзідэнт Малдовы звяртаецца з віншавальнай прамовай да нацыі. У сталіцы краіны — Кішынёве і іншых гарадах рэспублікі праходзяць розныя святочныя мерапрыемствы. У Кішынёве ўрачыстасці праходзяць на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу. Завяршае Дзень незалежнасці святочны салют[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- День Независимости Молдовы (руск.)
- 27 августа — День независимости Молдовы (руск.)
- Moldova celebrates Independence Day Архівавана 2 красавіка 2016. (англ.)