Джэймс Уотсан Кронін
Джэймс Уотсан Кронін | |
---|---|
James Watson Cronin | |
| |
Дата нараджэння | 29 верасня 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 2016[3][4][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | ядзерная фізіка[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Samuel King Allison[d] |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Уотсан Кронін (анг. James Watson Cronin; 29 верасня 1931, Чыкага, ЗША — 25 жніўня 2016, Сент-Пол, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1980), сумесна з Валам Логсдэнам Фічам, «за адкрыццё парушэнняў фундаментальных прынцыпаў сіметрыі ў распадзе нейтральных K-мезонаў».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 верасня 1931 года ў Чыкага (ЗША). У 1951 годзе скончыў Паўднёвы метадысцкі ўніверсітэт і працягнуў адукацыю ў Чыкагскім універсітэце, дзе ў 1955 г. атрымаў ступень доктара філасофіі. Пасля гэтага ён працаваў у Брукхэвенскай нацыянальнай лабараторыі. З 1958 г. па 1971 г. працаваў у Прынстанскім універсітэце, пасля чаго стаў прафесарам у Чыкагскім універсітэце.
Кронін працаваў над распадам гіперонаў і вытворчасцю мюонаў. Ён вызначыў поўнае эфектыўнае сячэнне рассеяння піонаў на пратоны і ўдасканаліў іскравыя камеру, якую ён першым з фізікаў пачаў ужываць для рэгістрацыі часціц па фатаграфіях іскраў.
Да самай смерці працаваў у галіне фізікі элементарных часціц над эфектам Кроніна.
Зноскі
- ↑ Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica, 1968.
- ↑ https://global.britannica.com/biography/James-Cronin
- ↑ а б James Cronin, Nobel laureate who overturned long-accepted beliefs about the fundamental symmetry of laws of physics , dies at 84 // The Washington Post / M. Murray — Washington: Fred Ryan, 2016. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
- ↑ James Watson Cronin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ twas.org
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 477. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 29 верасня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Чыкага
- Памерлі 25 жніўня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Сент-Поле
- Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі ЗША
- Замежныя члены РАН