Перайсці да зместу

Грамадзянская вайна ў Паўночным Емене

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грамадзянская вайна ў Паўночным Емене
Асноўны канфлікт: Халодная вайна
Манархісты падчас баёў з егіпецкімі танкавымі падраздзяленнямі.
Манархісты падчас баёў з егіпецкімі танкавымі падраздзяленнямі.
Дата 19621970
Месца Паўночны Емен
Вынік перамога рэспубліканцаў
Праціўнікі
Еменскае Мутавакілійскае Каралеўства
 Саудаўская Аравія
пры падтрымцы:
 Вялікабрытанія[1]
Еменская Арабская Рэспубліка
 Егіпет
пры падтрымцы:
 СССР
Камандуючыя
Махамед аль-Бадр Абдала ас-Саляль
Агульныя страты
100 000[2] – 200 000[3] загінулых усяго
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грамадзянская вайна ў Паўночным Емене — узброены канфлікт на тэрыторыі Паўночнага Емена паміж прыхільнікамі рэспублікі і манархіі.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 70-х гадах XIX ст. Еменскае дзяржава, размешчаная ў паўднёва-заходняй і паўднёвай частцы Аравійскага паўвострава, аказалася гвалтоўна падзелена на дзве часткі. Паўночная тэрыторыя трапіла пад уладу турэцкага султана, а на паўднёвую распаўсюджвалася панаванне Вялікабрытаніі. У 1903—1905 гады былі падпісаны англа-турэцкія пратаколы аб межах, якія аддзялілі англійскія ўладанні ў Емене ад астатняй яго часткі.

У 1919 годзе пасля распаду Асманскай імперыі паўночныя раёны сталі незалежным каралеўствам. У 1934 годзе быў падпісаны англа-еменскі дагавор, па якім Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Еменскага Каралеўства, захаваўшы за сабой паўднёвую частку краіны. У 1959 годзе англічане стварылі Федэрацыю Арабскіх Эміратаў Поўдня (у 1962 года перайменавана ў Федэрацыю Паўднёвай Аравіі).

Развіццё канфлікту

[правіць | правіць зыходнік]

26 верасня 1962 года ў паўночнай частцы Емена адбылася антыманархічная рэвалюцыя, якую ўзначаліла прагрэсіўная група «Свабодныя афіцэры». Была абвешчана Еменская Арабская Рэспубліка (ЕАР). У галіне ўнутранай палітыкі рэспубліканскі ўрад абвясціў мэтай усталяванне сацыяльнай справядлівасці і ліквідацыю феадальнай сістэмы. Апублікаваны дэкрэт аб адмене рабства і знішчэнні інстытута закладнікаў.

СССР, Егіпет, Ліван, Сірыя, Ірак, Судан, Алжыр, Туніс прызналі рэспубліканскі рэжым у Емене. Саудаўская Аравія, ЗША і Брытанія бачылі ў нараджэнні рэспублікі пагрозу сваім эканамічным, палітычным і ваенна-стратэгічным інтарэсам і з першых дзён існавання маладой дзяржавы пачалі актыўна ўмешвацца ў яе ўнутраныя справы. З дапамогай Саудаўскай Аравіі былы кароль і яго прыхільнікі арганізавалі ўзброенае супраціўленне новаму рэжыму. У гэтай абстаноўцы ўрад звярнуўся па дапамогу да Егіпта — адзінай дзяржаве ў арабскім свеце, якая мела ваенную і матэрыяльную магчымасць аказаць падтрымку еменскім рэспубліканцам. Неўзабаве егіпецкія войскі нанеслі шэраг зруйнавальных удараў саудаўскай арміі і еменскім манархістам.

Да канца 1962 года намеціўся працэс размежавання ў рэспубліканскім кіраўніцтве, з прычыны чаго радыкальна настроеныя афіцэры пайшлі на кампраміс з умерана-рэфармісцкімі пластамі і феадальна-племянной верхавінай. У інтарэсах апошняй была трансфармавана праграма сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, абвешчаных у першых дакументах рэспублікі.

На падзеі ў Емене істотным чынам паўплывала ізраільска-егіпецкая вайна 1967 года. Урад ЕАР абвясціў Ізраілю вайну і разарваў дыпламатычныя адносіны з ЗША. На Хартумскай канферэнцыі ў жніўні 1967 года паміж Егіптам і Саудаўскай Аравіяй была дасягнута дамоўленасць па егіпецкім пытанні: Каір павінен быў вывесці свае войскі з Паўночнага Емена, а Саудаўская Аравія — спыніць дапамогу манархістам. У кастрычніку 1967 года апошнія падраздзяленні егіпецкіх войскаў пакінулі Емен.

У завяршальны перыяд вайны стала відавочна, што аднавіць манархію не атрымаецца.

23 сакавіка 1970 года, у дзень пачатку канферэнцыі міністраў замежных спраў мусульманскіх дзяржаў у Джыдзе, былы кароль Мухамед аль-Бадр звярнуўся з заклікам дамагчыся прымірэння паміж рэспубліканцамі і манархістамі. Адначасова пры пасярэдніцтве саудаўскага ўрада пачаліся перамовы еменскіх уладаў з манархічнай эміграцыяй. Пасля дасягнутага вясной 1970 года пагаднення грамадзянская вайна спынілася, дзеячы манархічнага руху прызналі рэспубліканскі лад і сталі ўдзельнічаць у раённых органах дзяржаўнага кіравання.

Поспехі рэспубліканцаў у Паўночным Емене ўзмацнілі антыкаланіяльную барацьбу Паўднёвага Емена, што ў канчатковым выніку прывяло да ліквідацыі Федэрацыі Паўднёвай Аравіі і абвяшчэнню 30 ліпеня 1967 года Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Емен (НДРЕ).

  1. ИЗ ИСТОРИИ СТАНОВЛЕНИЯ КОРПОРАТИВНОГО НАЕМНИЧЕСТВА: СЕКРЕТНАЯ ОПЕРАЦИЯ ВЕЛИКОБРИТАНИИ В СЕВЕРНОМ ЙЕМЕНЕ В 1960-Е ГОДЫ
  2. Singer, Joel David, The Wages of War. 1816–1965 (1972)
  3. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 15 кастрычніка 2012. "Since 1965, the Libyan-backed Front for the Liberation of Occupied South Yemen and the National Liberation Front had unleashed brutal violence on British forces in the south. In the end, the conflict claimed some 200,000 lives."