Германавічы
Аграгарадок
Германавічы
| ||||||||||||||||||||
Герма́навічы[1] (трансліт.: Hiermanavičy, руск.: Германовичи) — аграгарадок у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Дзісна. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Германавіцкага сельсавета. Насельніцтва 645 чал. (2006). Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Шаркаўшчыны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Германавічы (Ерманавічы) як сяло на мяжы Віленскага і Полацкага ваяводстваў датуецца 1563. Імаверна, мястэчка належала да маёнтку Сапегаў з цэнтрам у Іказні. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Германавічы ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.
У 1739 Юзаф Станіслаў Сапега прадаў мястэчка Германавічы з фальваркам Шабалаўшчына інфлянцкаму пану Яну фон Экель Гілзену. 3 гэтага часу Германавічы — цэнтр асобнага маёнтка, які ахопліваў вёскі Атокі, Белы Двор, Марыямпаль, Перамены, Пузаны, Рэчкі, Юзафоў. У 1782 мястэчка перайшло ў валоданне Шырынаў: Ігнацій заснаваў тут касцёл, яго сын Юстын — капліцу.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Германавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце. Па скасаванні прыгоннага права ў 1861 мястэчка зрабілася цэнтрам воласці. У кан. XIX ст. у Германавічах працавалі вінакурны завод, млын, крама, карчма.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Германавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. У 1927 у палацы адкрылася школа.
У 1939 Германавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Шаркоўшчынскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1900 — каля 300 чал.
- XX стагоддзе: 1970 — 649 чал., 209 двароў; 1992 — 750 чал., 290 двароў[2].
- XXI стагоддзе: 2006 — 645 чал.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Германавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр сельскагаспадарчага кааператыва «Германавічы».
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічаюць Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Я. Драздовіча, школьны гістарычна-краязнаўчы музей.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Перамянення Гасподняга (1787)
- Свята-Успенская царква
- Могілкі: хрысціянскія; польскіх салдат
- Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (XVIII ст.)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Касцёл, інтэр'ер
-
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў
-
Палац
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Вячаслаў Насевіч. Германавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 519.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Hermanowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. S. 556.
- Nowe Hermanowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. S. 222.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Германавічы
- Германавічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Германавічы на Radzima.org
- Германавічы на wikimapia.org
- Надвор'е ў Германавічах Архівавана 5 сакавіка 2016.