Герб Самалі
Герб Самалі | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Самалі і Somali Democratic Republic[d] |
Зацверджаны | 10 кастрычніка 1956 года[1] |
Заснаванне | 1956 |
Герб Самалі ўяўляе сабой блакітны шчыт з залатой аблямоўкай, які мае ў цэнтры сярэбраную пяціканцовую зорку. Шчыт увенчаны стылізаванай залатой каронай з пяццю зубцамі і падтрымліваецца двума звернутымі адзін да аднаго леапардамі натуральнага колеру, якія стаяць на змацаваных залатой стужкай скрыжаваных дзідах пад скрыжаванымі зялёнымі пальмавымі галінамі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны герб Самалі быў прыняты 10 кастрычніка 1956 г, калі Самалі яшчэ не была незалежнай дзяржавай. Пасля абвяшчэння незалежнасці брытанскага і італьянскага Самалі, і аб'яднання іх у адзіную дзяржаву, сімвалізм пяціканцовай зоркі ў гербе Самалі набыў новае значэнне - аб'яднанне ўсіх самалійцаў, якія жывуць у пяці розных дзяржавах (Джыбуці, Кенія, Самалі, Самаліленд, Эфіопія), у адзіную дзяржаву - Вялікае Самалі.
Гісторыя герба
[правіць | правіць зыходнік]Герб Брытанскага Самалі
[правіць | правіць зыходнік]Герб Брытанскага Самалі 1903—1950 | |
Герб Брытанскага Самалі 1950—1960 |
Герб Італьянскага Самалі
[правіць | правіць зыходнік]Герб Італьянскага Самалі 1919—1956
Герб Самалі, прыняты 8 чэрвеня 1919 уяўляў сабою шчыт, падзелены гарызантальна хвалістай белай лініяй. Верхняя частка шчыта была сіняй з леапардам натуральнага колеру і белай пяціканцовай зоркай, а ніжняя — чырвонага колеру з дзвюма шасціканцовымі зоркамі. |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Герб Самалі на Сrwflags.com (англ.)