Герб Косава (Брэсцкая вобласць)
Герб горада Косава | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 1 кастрычніка 1998 года |
Шчыт |
Варажскі шчыт |
Аўтар герба | А. А. Шпунт |
Герб Косава — герб горада Косава Брэсцкай вобласці. Герб зацверджаны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 1998 г. № 27.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У блакітным полі варажскага шчыта срэбны Косаўскі палац, у партале якога шчыток — у чырвоным полі герб «Адрованж», над замкам срэбная вялікакняжацкая карона.
На ім у блакітным полі галоўнай геральдычнай фігурай з’яўляецца выява палаца срэбнага колеру. Яго правобразам паслужыла «радавое гняздо» Пуслоўскіх.
На гербе на цэнтральным партале палаца размешчаны герб «Андрованж» — «у чырвоным полі срэбная страла, якая вылятае з лука з адарванай цецівой».
У верхняй частцы поля шчыта — вялікакняжацкая карона, якая сімвалізуе першапачатковую прыналежнасць горада вялікаму князю. Карона выступае не толькі сімвалам улады гаспадара, але, на думку вядомага рускага геральдыста У. К. Лукомскага, служыць прыкметай тэрытарыяльнага самакіравання.
Герб і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннем Косаўскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 26 лістапада 1998 года № 173. Аўтар герба А. А. Шпунт[1].