Гарэт Хедлунд
Гарэт Хедлунд | |
---|---|
англ.: Garrett Hedlund | |
Імя пры нараджэнні | Гарэт Джон Хедлунд |
Дата нараджэння | 3 верасня 1984[1][2] (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | ЗША |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Кар’ера | 2003 — гэты час |
IMDb | ID 1330560 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гарэт Джон Хедлунд (англ.: Garrett John Hedlund; нар. 3 верасня 1984, Роза, Мінесота) — амерыканскі акцёр, найбольш вядомы ролямі Патрокла ў эпічнай карціне Вольфганга Петэрсена «Троя» і Сэма Флін ў фільме «Трон: Спадчына».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гарэт Хедлунд першыя гады свайго жыцця правёў на ферме невялікага гарадка Роза штата Мінесота на поўначы ЗША. Яго сям’я складалася з яго бацькі Роберта, маці Крысці і старэйшых брата і сястры Натаніэля і Аманды. Калі Гарэту было 14 гадоў, ён з маці пераехаў у горад Скотсдэйл (штат Арызона, акруга Марыкопа). Там Гарэт пачаў браць прыватныя ўрокі акцёрскага майстэрства. Пасля заканчэння вышэйшай школы Хедлунд адразу ж з’ехаў у Лос-Анджэлес, для развіцця акцёрскай кар’еры[3]. Ужо праз месяц пасля прыезду ён атрымаў ролю Патрокла ў гістарычнай драме рэжысёра Вольфганга Петерсена «Троя». Далей рушылі ўслед паспяховыя працы ў спартыўнай драме «У прамянях славы» 2004 года і «Кроў за кроў» 2005 года, а таксама ў экранізацыі рамана Крыстафера Пааліні «Эрагон» 2006 года. У 2010 годзе выйшаў фільм з яго удзелам: «Трон: Спадчына» — працяг фільма «Трон» (1982)[4].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]З 2012 года сустракаецца з Кірстэн Данст[5].
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1013827198 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Garrett Hedlund // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ T Magazine interview by Marcus Chang: Asked & Answered -Garrett Hedlund
- ↑ Kit, Borys. Little known actor lands lead in 'Tron' sequel(недаступная спасылка). Reuters/Hollywood Reporter. Reuters (7 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2010. Праверана 2 July 2009.
- ↑ Garrett Hedlund Reveals How He Began Dating Kirsten Dunst (англ.)(недаступная спасылка). Us Weekly (8 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 14 мая 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарэт Хедлунд
- Гарэт Хедлунд на сайце «Internet Movie Database» (англ.)