Віталь Уладзіміравіч Кутузаў
Поўнае імя | Віталь Уладзіміравіч Кутузаў | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Куцік | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 сакавіка 1980 (44 гады) Пінск, СССР |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 87 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | скончыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Віталь Уладзіміравіч Кутузаў (20 сакавіка 1980, Пінск, Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР) — беларускі футбаліст, былы нападнік нацыянальнай зборнай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру футбаліста ў мазырскім МПКЦ, затым — у мінскім РВАРы. У 1997 годзе пераходзіць у барысаўскі БАТЭ на замену форварду Мікалаю Рындзюку. У складзе барысаўскай каманды ў межах Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі Віталь праводзіць 99 матчаў, у якіх забівае 55 галоў.
У 2001 годзе БАТЭ гуляе ў кваліфікацыі Кубка УЕФА з «Міланам». Яшчэ да еўракубкавых матчаў каманды дамовіліся аб пераходзе Кутузава ў італьянскі клуб. Сам Кутузаў адыграў толькі першы матч (прайграны БАТЭ 0:2). Матч у адказ глядзеў з трыбуны «Сан-Сіра» ужо ў якасці гульца гаспадароў.
Выступаў за «Мілан» у 2001—2004 гадах. У камандзе трэніраваўся з асновай. Аднак за «Мілан» правёў усяго 2 гульні ў чэмпіянаце, хоць на выязныя матчы ездзіў з камандай практычна заўсёды. Але ў заяўку трапляў, толькі калі хтосьці атрымліваў траўмы. У сезоне 2002/2003 быў арандаваны «Спортынгам» з Лісабона. За асноўны склад каманды правёў 24 гульні, забіў 3 мячы. У 2003—2004 быў арэндаваны «Авеліна», клубам італьянскай Серыі B. Пад кіраўніцтвам знакамітага трэнера Здэнека Земана Віталь забіў 15 галоў за 42 матчы. Пры гэтым каманда вылецела ў трэці футбольны дывізіён Італіі.
Дзякуючы бліскучаму выступленню ў «Авеліна», Кутузавым пачынаюць цікавіцца клубы Серыі A. У выніку палову правоў на беларускага футбаліста коштам 1,5 мільёна еўра набывае генуэзская «Сампдорыя», за якую Кутузаў выступаў у 2004—2006 гадах. У асноўным складзе «Сампдорыі» Віталь выходзіў не вельмі часта, але заўзятары каманды высока цанілі футбаліста за яго скіраванасць на атакуючыя дзеянні, а таксама за шматпрофільнасць: на полі Кутузаў мог выконваць ролі страйкера, адцягнутага форварда і нават вінгера. У першым сезоне ў складзе генуэзскай каманды Віталь выйшаў на поле 33 разы і адначыўся 4 забітымі мячамі. У наступным сезоне ва ўсіх турнірах Віталь з’явіўся ў складзе 34 разы і забіў 3 мячы.
У 2006 заключыў кантракт на 3 гады «Пармай» (у зваротным шляху ў Геную накіраваўся форвард Эмільяна Банаццолі), за якую выступаў да 2009 года. У складзе «крыжаносцаў» з’явіўся на полі ўсяго 9 разоў і не адзначыўся забітымі мячамі. У сезоне 2007/2008 сыходзіў у арэнду ў клуб Серыі B «Піза». За «Пізу» Кутузаў зноў пачаў шмат забіваць: 10 галоў у 37 гульнях. Аднак нядрэнныя выступы сапсавала траўма, якую Віталь атрымаў пад канец красавіка.
З-за фінансавых праблем «Піза» не змагла выкупіць кантракт Кутузава, і футбаліст вярнуўся у склад «Пармы». Падчас зімняга трансфернага перыяду Кутузавым зацікавіўся клуб Серыі B «Бары». Свой першы гол у чырвона-белай футболцы Кутузаў забіў 8 сакавіка 2009 года ў вароты клуба «Сасуола». Да канца сезону Кутузаў забівае яшчэ 4 разы, і застаецца ў «Бары» яшчэ на сезон. А сам клуб вяртаецца ў Серыю A.
У першай сустрэчы ў Серыі A «Бары» сенсацыйна гуляе ў нічыю з дзейсным чэмпіёнам, міланскім «Інтэрам», на яго полі, адзіны гол «б'янкарозі» забівае Кутузаў. Аднак праз некалькі дзён футбаліст атрымлівае сур'ёзнае пашкоджанне і прапускае амаль увесь сезон. У наступным сезоне Віталь зноў не можа прабіцца ў стартавы склад з-за шэрагу траўм, а «Бары» пакідае Серыю A. У 2012 годзе Віталь вяртаецца ў асноўны склад «Бары» і праводзіць некалькі гульняў у Серыі B, аднак па завяршэнні сезону клуб вырашае не працягваць супрацоўніцтва з футбалістам, і Кутузаў з’яўляецца на вольным трансферы.
З 2012 знаходзіўся без клуба. У ліпені 2013 быў дыскваліфікаваны Федэрацыяй футбола Італіі на 3,5 гады па справе аб арганізацыі дагаварных матчаў падчас гульні за «Бары»[1], у сувязі з чым абвясціў аб заканчэнні футбольнай кар’еры[2].
Пасля завяршэння футбольнай карьеры заняўся папулярызацыяй хакею ў Італіі. У якасці брамніка выступае за клуб «Д'явалі Рассанэры» з гораду Сэста-Сан-Джавані.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]БАТЭ
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Кутузов дисквалифицирован на 3,5 года за участие в договорных матчах в Италии(недаступная спасылка)
- ↑ Карта памяти. Виталий Кутузов. Архівавана 17 жніўня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статыстыка на афіцыйным сайце ФК БАТЭ Архівавана 1 жніўня 2014.
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Пінску
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК РВАР Мінск
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Спортынг Лісабон
- Ігракі ФК Сампдорыя
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Авеліна
- Ігракі ФК Піза
- Ігракі ФК Бары