Вілі Гейгер
Вілі Гейгер | |
---|---|
ням.: Willi Geiger | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1878[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1971[4][1][…] (92 гады) ці 1 лютага 1971[5] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, ілюстратар, рысавальнік, графік |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Франц фон Штук |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вілі Гейгер (ням.: Willi Geiger; 27 жніўня 1878, Ландсхут — 11 лютага 1971, Мюнхен) — нямецкі мастак і графік.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вілі Гейгер нарадзіўся ў сям’і выкладчыка. У 1898—1899 гадах ён вучыцца ў мюнхенскай Каралеўскай школе прыкладнога мастацтва, дзе атрымаў спецыяльнасць настаўніка малявання. У 1903 годзе мастак паступае ў Акадэмію мастацтваў, у класы Франца фон Штука і Петэра Хальма, дзе займаецца сумесна з Альбертам Вайсгерберам і Гансам Пурманам. Творчыя поспехі В.Гейгера ў галіне графічнага майстэрства былі адзначаны ў 1910 годзе прэміяй Віла Рамана. Ён ствараў таксама ілюстрацыі да твораў Франка Ведэкінда, Рыхарда Дэмеля і інш. Да 1914 года мастак жыў і працаваў у Берліне, дзе выстаўляў свае палотны ў мясцовых галерэях. Пазней ён пераязджае ў Мюнхен і прымаецца прафесарам у Вышэйшую школу прыкладнога мастацтва. Выкладаў таксама ў Лейпцыгскай акадэміі. У 1920-я гады В.Гейгер захапляецца старымі іспанскімі майстрамі, піша копіі з твораў Эль Грэка, Веласкеса і Ф.Гоі, займаецца партрэтным жывапісам. У гэты перыяд яго майстэрства дасягае сваёй вяршыні.
Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыянал-сацыялістаў В.Гейгер быў адхілены ад выкладання. Мастак у гэты перыяд жыў адасоблена на возеры Кімзэ ў Верхняй Баварыі і цалкам прысвяціў сябе жывапісу. У 1946 годзе ён ізноў на выкладчыцкай працы, у мюнхенскай Акадэміі мастацтваў. У 1948 годзн ён становіцца ганаровым гараджанінам роднага Лансхута. У 1951 годзн ён — лаўрэат прэміі горада Мюнхен у галіне культуры. У 1958 В.Гейгер узнагароджваецца ордэнам «За заслугі ФРГ» I класа, у 1969 годзе — баварскім ордэнам «За заслугі».
Сын В. Гейгера, Рупрэхт Гейгер, быў таксама вядомым мастаком і скульптарам.
Зноскі
- ↑ а б Willi Geiger
- ↑ Willi Geiger // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ RKDartists Праверана 4 лютага 2023.
- ↑ http://www.theviennasecession.com/geiger-willi/
- ↑ The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118538195 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Ландсгуце
- Памерлі 11 лютага
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў Мюнхене
- Выкладчыкі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Германіі
- Графікі Германіі
- Мастакі Германіі XX стагоддзя