Вільгельм II Гогенцолерн
Вільге́льм II (27 студзеня 1859, Патсдам — 4 чэрвеня 1941, Даорн) — імператар Германіі і кароль Прусіі (1888—1918), з дынастыі Гогенцолернаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Бонскі ўніверсітэт (1879). Брыгадны генерал-маёр (1888). Праводзіў палітыку ўмацавання кайзераўскага рэжыму на аснове класавага кампрамісу паміж буйнымі аграрыямі і буржуазіяй. У рабочым пытанні балансаваў паміж палітыкай рэпрэсій і сацыяльнай дэмагогіяй. Праводзіў агрэсіўную знешнюю палітыку, накіраваную на стварэнне германскай каланіяльнай імперыі, пашыраў германскую экспансію на Балканах, Блізкім Усходзе, Усходняй Азіі, Афрыцы, што прывяло да абвастрэння саперніцтва Германіі з Вялікабрытаніяй, Расіяй, Францыяй і садзейнічала набліжэнню 1-й сусветнай вайны.
Першая сусветная война
[правіць | правіць зыходнік]Вільгельм II нясе асабістую адказнасць за развязванне Першай сусветнай вайны.
Займаў пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага.
Вільгельм ІІ быў рашучым прыхільнікам ваеннай палітыкі, якая праводзілася ў 1914—1918 гадах. Пасля замаху на эрцгерцага Франца Фердынанда ў чэрвені 1914 года гарантаваў Аўстра-Венгрыі ўсялякую дапамогу з боку Германіі ў барацьбе з «сербскім варварствам». У часе вядомага выступу ў Рэйхстагу ў жніўні 1914 года сцвярджаў: «Ад сённяшняга дня я не ведаю палітычных партый, я ведаю толькі грамадзян Германіі». Палітыку кайзера падтрымалі ўсе дэпутацкія фракцыі Рэйхстага. У тым ліку сацыял-дэмакраты і католікі, якія да гэтага часу крытычна ставіліся да вайны.
У ходзе вайны, большую частку якой правёў у Вярхоўнай стаўцы нямецкіх войск у Плесе (Сілезія, цяпер Польшча), Вільгельм стаў паступова губляць уплыў на дзеянні на ваенным тэатры. Фактычна аб усіх найбольш важных аперацыях прымалі рашэнні генералы Эрых Людэндорф і Паўль фон Гіндэнбург.
Ад 1915 года Вільгельм фактычна быў пазбаўлены ўлады.
Тым не менш бачнасць уплывовасці ён імкнуўся ствараць. 29 ліпеня 1917 года Вільгельм наведаў на ўласным цягніку тэатр ваенных дзеянняў нападалёк ад Смаргоні, каб выказаць удзячнасць салдатам і афіцэрам, якія прымалі ўдзел ў абарончых баях з 19 па 26 ліпеня на пазіцыях Смаргонь-Крэва і адбіўшым рускія войскі пад час Крэўскай аперацыі[8].
Адрачэнне ад прастолу
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ў Германіі ўцёк у Нідэрланды і 28.11.1918 адрокся ад прастолу. Паводле рашэння Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919) падлягаў суду міжнароднага трыбунала, але не быў прыцягнуты да адказнасці, падтрымаў устанаўленне ў Германіі нацысцкай дыктатуры. Аўтар мемуараў Aus meinem Leben. 1859—1888. K. F. Koehler, Leipzig 1926; Ereignisse und Gestalten aus den Jahren 1878—1918. K. F. Koehler, Leipzig und Berlin 1922; Erinnerungen an Korfu. De Gruyter & Co., Berlin 1924.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Зноскі
- ↑ а б Balfour M. G. William II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Wilhelm II // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Catalog of the German National Library Праверана 20 ліпеня 2024.
- ↑ http://www.irishtimes.com/news/world/europe/the-man-who-would-be-kaiser-1.1884029 Праверана 26 сакавіка 2015.
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ (unspecified title) — Corps Borussia Bonn.
- ↑ Як кайзер Вільгельм II прыязджаў на Смаргоншчыну Архівавана 4 студзеня 2014. // «Рэгіянальная газета»
- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Нарадзіліся ў Патсдаме
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў правінцыі Утрэхт
- Пахаваныя ў Нідэрландах
- Гогенцолерны
- Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
- Дактары юрыдычных навук
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
- Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
- Кавалеры ордэна Святога Губерта
- Кавалеры Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
- Кавалеры ордэна Нарвежскага льва
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры ордэна Кірыла і Мяфодзія
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Крыжа Свабоды
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры Вялікага крыжа ваеннага ордэна Вільгельма
- Кавалеры ордэна Каралеўскага дому Чакры
- Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
- Кавалеры Вялікага крыжа Жалезнага крыжа
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ланцуга
- Кавалеры Ганзейскага крыжа
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Асобы
- Каралі прускія
- Германскія імператары
- Гросадміралы Германскай імперыі