Вілем Шыбар
Вілем Шыбар | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1887[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1974[1] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дзеяч мастацтваў |
Узнагароды |
Вілем Шыбар, нямецкі варыянт — Вільгельм Шыбер (н.-луж.: Wylem Šybaŕ, ням.: Wilhelm Schieber, 21 лістапада 1887, вёска Высока каля горада Веташаў, Германія — 3 снежня 1974, Веташаў, ГДР) — ніжнялужыцкі мастак і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 лістапада 1887 года ў сялянскай сям’і ў лужыцкай вёсцы Высока ў ваколіцах горада Веташаў. З 1902 па 1908 год навучаўся ў педагагічным вучылішчы ў горадзе Стара-Дарбня. Пасля Першай сусветнай вайны працаваў настаўнікам у Берліне, Нойцэле і Хайнерсбруку. Падчас сваёй выкладчыцкай дзейнасці займаўся жывапісам.
У 1943 годзе ў сувязі з павелічэннем глухаты выйшаў на пенсію. Вярнуўшыся на радзіму ў Веташаў, прысвяціў сябе цалкам жывапісу. У 1948 годзе ўступіў у Асацыяцыю лужыцкіх мастакоў, у 1956 годзе — у Таварыства выяўленчых мастацтваў ГДР.
Творы Вілема Шыбара захоўваюцца ў Сербскім доме ў Будзішыне.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат прэміі імя Карла Блехена гарадскога савета Котбуса (1956);
- Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1970).
- Мастацкая прэмія «Домавіны» (1964);
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар стагоддзя з дня нараджэння у парку горада Фечау быў усталяваны помнік, прысвечаны Вілему Шыбару.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1031302743 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wilhelm Schieber : Aquarelle und Zeichnungen ; Ausstellung zum 100. Geburtstag, Cottbus 1987
- Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Архівавана 4 сакавіка 2016. (верхнялуж.)
- Біяграфія (ням.)