Вяртэп
Выгляд
Вярцеп (батлейка, укр.: вертеп) — старадаўні перасоўны беларускі[1] і ўкраінскі[2] лялечны тэатр, дзе ставілі рэлігійныя і свецкія (пераважна жартоўныя і іранічныя) п'есы. Украінскі вярцепны тэатр — самабытная з'ява ў развіцці тэатральнай культуры краіны.
Украінскі вярцеп вядомы з 17 стагоддзя. Свецкая частка прадстаўлення паклала пачатак украінскай камедыі 19 стагоддзя.
Вярцепны лялечны тэатр меў форму двухпавярховай драўлянай скрыні. На другім паверсе паказвалі калядную драму; на першым — механічна прывязаную да яе сатырычна-бытавую інтэрмедыю. Першая, калядная, частка вярцепа, якую называлі «святы», мела больш-менш стабільную кампазіцыю, затое другая змянялася ў залежнасці ад мясцовых умоў, здольнасцяў і дасціпнасці вярцепніка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
- ↑ Віталій Жайворонок. Знаки української етнокультури: Словник-довідник. / Національна Академія Наук України Інститут мовознавства імені О. О. Потебні. — К.: «Довіра», 2006. ISBN 966-507-195-5 (с.:77)