Васіль Васільевіч Глаголеў
Васіль Васільевіч Глаголеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лютага 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1947[2] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
|
Род войскаў | |
Званне |
|
Камандаваў |
9-я армія , 46-я армія , 31-я армія , 9-я гвардзейская армія , Паветрана-дэсантныя войскі |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | Памёр на пасадзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васі́ль Васі́льевіч Глаго́леў (руск.: Василий Васильевич Глаголев) (21 лютага (4 сакавіка) 1898, Калуга — 21 верасня 1947, Масква), савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1944), Герой Савецкага Саюза (1943). Камандуючы ПДВ (1946—1947)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і ўрача. Рана застаўся без бацькі. Скончыў пачатковую школу і рэальнае гарадское вучылішча ў Калузе.
З 1916 года — у Рускай імператарскай арміі[3]. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне на Заходнім фронце, старэйшы выведнік брыгады, феерверкер .
У Чырвонай Арміі з 1918 года[3]. Удзельнічаў у баях на Урале і Паўночным Каўказе, быў чырвонаармейцам, затым старшыной кавалерыйскага эскадрону ў 1-м запасным і ў 68-м кавалерыйскім палках 12-й кавалерыйскай дывізіі .
Міжваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Грамадзянскай вайны застаўся служыць у РСЧА. Скончыў 3-я Бакінскія камандныя курсы ў 1921 годзе, у 1921—1924 гадах быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрону, загадчыкам выведкай 68-га кавалерыйскага палка 12-й кавалерыйскай дывізіі Асобнай Каўказскай арміі . З 1924 года камандаваў эскадронам. У 1926 і ў 1931 гадах скончыў кавалерыйскія курсы ўдасканалення каманднага складу ў Новачаркаску, з 1929 года — начальнік штаба 66-га кавалерыйскага палка 2-й асобнай кавалерыйскай брыгады ў Асобнай Каўказскай арміі. З 1931 а — кіраўнік тактыкі старэйшага курсу кавалерыйскіх курсаў у Новачаркаску. Са студзеня 1934 года — камандзір і камісар 76-га кавалерыйскага палка ў 12-й кавалерыйскай дывізіі ў Армавіры. З ліпеня 1937 года — начальнік штаба гэтай дывізіі. Са жніўня 1939 года камандаваў 157-й стралковай дывізіяй і 42-й асобнай кавалерыйскай дывізіяй у Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе. У 1941 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. Палкоўнік.
Вялікая Айчынная вайна
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку Вялікай Айчыннай вайны — камандзір 42-й кавалерыйскай дывізіі на Паўночным Каўказе. У студзені 1942 года дывізія была перакінутая ў Крым і ўдзельнічала ў баях у складзе Крымскага фронту. З лютага 1942 года — камандзір 73-й стралковай дывізіі ў 24-й арміі Паўднёвага фронту, удзельнічаў у цяжкіх абарончых баях Варонежска-Варашылаўградскай аперацыі. У ліпені 1942 дывізія трапіла ў акружэнне пад Мілерава і фактычна была разбіта, у жніўні Глаголеў выйшаў з акружэння з рэшткамі дывізіі, якую ў верасні расфарміравалі. Пасля кароткага знаходжання ў рэзерве у кастрычніку 1942 года прызначаны камандзірам 176-й стралковай дывізіі на Закаўказскім фронце. На чале дывізіі вёў паспяховыя баявыя дзеянні пры абароне і контрудару пад Маздокам і Арджанікідзэ.
З лістапада 1942 па люты 1943 года — камандзір 10-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе 9-й арміі і 56-й арміі Чарнаморскай групы войскаў, удзельнічаў у наступальным этапе бітвы за Каўказ. Генерал-маёр (27.1.1943). З лютага 1943 года выконваў абавязкі камандуючага 9-й арміяй, з сакавіка 1943 года камандаваў 46-й арміяй Паўночна-Каўказскага фронту, якая дзейнічала пад Краснадарам і на Кубані. У жніўні 1943 армія была перакінутая на Паўднёва-Заходні фронт, у верасні — на Стэпавы фронт і ўдзельнічала ў бітве за Дняпро[3], у прыватнасці, вызваляла Днепрапятроўск і Днепрадзяржынск. З 20 верасня 1943 года армія ваявала ў складзе 3-га Украінскага фронту.
За ўмелае камандаванне войскамі пры захопе і ўтрыманні Дняпроўскіх плацдармаў генерал-лейтэнанту В. В. Глаголеву указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 лістапада 1943 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
З мая па снежань 1944 года камандаваў 31-й арміяй на 3-м Беларускім фронце. Вызначыўся ў Беларускай стратэгічнай аперацыі[3], асабліва ў Віцебска-Аршанскай аперацыі і ў Мінскай аперацыі. У час Беларускай наступальнай аперацыі армія пад камандаваннем В. В. Глаголева прарвала варожую абарону пад Дуброўна, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Гродна.
Са студзеня 1945 года да канца вайны камандаваў 9-й гвардзейскай арміяй на 3-м Украінскім і на 2-м Украінскім франтах[3], ваяваў у Балатонскай, Венскай і Пражскай аперацыях. Палкаводчы талент В. В. Глаголева найбольш выразна праявіўся пры правядзенні Венскай наступальнай аперацыі і падчас баёў з адборнымі танкавымі дывізіямі «Мёртвая галава», «Рэйх», «Гітлерюгенд» ля возера Балатон.
Пасляваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вайны працягваў камандаваць 9-й гвардзейскай арміяй. У 1946—1947 гадах быў камандуючым Паветрана-дэсантнымі войскамі СССР[3]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (з 1946).
Памёр на вучэннях 21 верасня 1947 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Два ордэна Леніна;
- два ордэна Чырвонага Сцяга;
- два ордэна Суворава 1-й ступені;
- ордэн Кутузава 1-й ступені;
- медалі СССР;
- ордэн «За вайсковую доблесць» (Польшча, Расія) («Virtuti Militari») (ПНР);
- ордэн Ганаровага легіёна (Францыя).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем В. В. Глаголева названа вуліца ў Мінску[3].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Імем генерала названыя:
- Вуліца Генерала Глаголева ў Маскве,
- Вуліца Генерала Глаголева ў Мінску,
- Вуліца Генерала Глаголева ў Калузе,
- Вуліца Генерала Глаголева ў Днепрадзяржынску.
Зноскі
- ↑ а б Глаголев Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Глаголев Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж Глаголев Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 281. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Калузе
- Памерлі 21 верасня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Постаці паветрана-дэсантных войскаў СССР і Расіі
- Асобы
- Генерал-палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Вены»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Артылерысты Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандуючыя Паветрана-дэсантнымі войскамі, СССР