Ванда Фердзінантаўна Януковіч
Ванда Фердзінантаўна Януковіч | |
---|---|
Нараджэнне |
21 чэрвеня 1948 (76 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Ванда Фердзінантаўна Януковіч (нар. 21 чэрвеня 1948, в. Пятровічы, Пастаўскі раён Віцебская вобласць) — беларускі палітык. Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 21 чэрвеня 1948 года ў в. Пятровічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст. Працавала намеснікам галоўнага бухгалтара, эканамістам, намеснікам старшыні калгаса «Чырвоны сцяг» Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, старшынёй выканкама Воцкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Пастаўскага раёна. Была старшынёй раённай планавай камісіі выканкама Пастаўскага раённага Савета народных дэпутатаў. Займала пасады намесніка старшыні, першага намесніка старшыні, старшыні Пастаўскага райвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- ордэн Пашаны,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ ЯНУКОВИЧ ВАНДА ФЕРДИНАНТОВНА Архівавана 2 верасня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
- Выпускнікі БДЭУ
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Старшыні Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта