Вальтэр Грос
Вальтэр Грос | |
---|---|
ням.: Walter Groß | |
Нараджэнне |
21 кастрычніка 1904 |
Смерць |
25 красавіка 1945 (40 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Дзейнасць | race policy[d][2], race theory[d][2], еўгеніка[d][2], палітыка[2] і нацыянал-сацыялізм[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ва́льтэр Грос (ням.: Walter Groß; 21 кастрычніка 1904, Касель — 25 красавіка 1945, Берлін) — палітычны дзеяч нацысцкай Германіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Наведваў пратэстанцкія гімназіі ў Позэне і Гётынгене. З 1923 годзе вывучаў медыцыну ў Гётынгенскім, Цюбінгенскім і Мюнхенскім універсітэтах. Па сканчэнні навучання ў 1928 годзе атрымаў доктарскую ступень.
Чалец НСРПН (NSDAP) з 1925 года.
Да 1932 годзе працаваў асістэнтам у шпіталі Браўншвайга. Пасля ўступіў у нацысцкую медыцынскую асацыяцыю і стаў супрацоўнікам Дэпартамента аховы здароўя НСРПН.
У 1933 годзе Грос заснаваў Управу палітыкі ў галіне народанасельніцтва і расавай гігіены, у маі 1934 годзе перайменаваную ў Офіс расавай палітыкі НСРПН[3]. Узначаленая ім установа мела займацца публічнай прапагандай і падтрымкай нацысцкай праграмы стэрылізацыі і іншых схем «этнічнага паляпшэння».
У 1936 годзе стаў членам Рэйхстага.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Грос быў антысемітам і заклікаў да вынішчэння яўрэяў паводле «Канчатковага вырашэння (Endlösung)». Напісаў некалькі кніг на тэму «яўрэйскага пытання».
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]З уваходам у Берлін Чырвонай арміі Грос спаліў свае дакументы і здзейсніў самагубства ва ўласным доме, такім чынам знішчыўшы грунтоўныя доказы, «якія маглі абвінаваціць больш за 3000 членаў нацысцкай сеткі расавых прапагандыстаў»[4].
Зноскі
- ↑ http://spartacus-educational.com/GERgross.htm
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ National Socialist Racial Policy: A Speech to German Women Архівавана 12 кастрычніка 2000. (англ.)
- ↑ Claudia Koonz. The Nazi Conscience. — Cambridge: Harvard University Press, 2003. — С. 106-107.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Monika Deniffel. Groß, Walter // Personenlexikon 1933-1945. — Wien: Tosa, 2003. — С. 166. — ISBN 3-85492-756-8.
- Roger Uhle. Neues Volk und reine Rasse. Walter Gross und das Rassenpolitische Amt der NSDAP (RPA). — Aachen: Diss, 1999.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Літаратура пра Вальтэра Гроса на старонцы Нацыянальнай бібліятэкі Германіі
- Вальтэр Грос Архівавана 19 красавіка 2014. (англ.)
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Каселі
- Памерлі 25 красавіка
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя ў Берліне
- Члены НСДАП
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Дактары навук
- Асобы
- Самазабойцы
- Нацысцкія злачынцы
- Медыкі Германіі