Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана (Свіслач)
Выгляд
Помнік | |
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана | |
---|---|
53°02′08″ пн. ш. 24°05′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана — вайсковае пахаванне ў г. Свіслач Гродзенскай вобласці, размешчанае ў скверы па вуліцы 17 Верасня.
Пахаваны 398 воінаў 190-га стралковага палка 5-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, а таксама воіны 336-га стралковага палка і партызан, якія загінулі пры вызваленні пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза Мікалай Паўлавіч Масонаў і Іван Міхайлавіч Мяльноў.
На магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна і стэла.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 1172. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.