Браты-мусульмане
Браты-мусульмане | |
---|---|
'الإخوان المسلمون/المسلمين al-ʾIḫwān al-Muslimūn/Muslimīn | |
| |
Ідэалогія |
Ісламізм Панісламізм Кутбізм Джыхад Антысіянізм |
Рэлігійная прыналежнасць | суніты |
Дэвіз | Іслам з'яўляецца рашэннем |
Лідары | Мухамед Бадзі |
Штаб-кватэра | Каір, Егіпет |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 22 сакавіка 1928 |
Саюзнікі | Хамас |
Удзел у канфліктах |
Ісламскае паўстанне ў Сірыі Арабская вясна |
Сайт |
www.ikhwanonline.com www.ikhwanweb.com |
«Браты-мусульмане» (араб. الإخوان المسلمون, Аль-Іхван аль-Муслімун) — міжнародная рэлігійна-палітычная асацыяцыя, заснаваная ў сакавіку 1928 настаўнікам Хасанам аль-Банам у Ісмаіліі (Егіпет). З 1933 штаб-кватэра арганізацыі была пераведзена ў Каір. Па смерці Хасана аль-Банны ў 1948 годзе, у 1950 годзе ідэолагам руху стаў літаратар Сеід аль-Кутб[1], пакараны смерцю ў 1966 годзе[2]. Асацыяцыя мела аддзяленні ў Сірыі, Палесціне, Іраку. Да сканчэння Другой сусветнай вайны налічвала каля 500 тыс. чалавек.
Лічыцца за найстарэйшай у свеце міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй[3].
У Егіпце
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 годзе пасля няўдалага пакушэння членаў асацыяцыі на прэзідэнта Гамаля Абдула Насера дзейнасць «Братоў-мусульман» у Егіпце была забароненая, некаторыя актывісты былі арыштаваныя.
З 1984 года «Браты-мусульмане» прымаюць удзел у парламенцкіх выбарах. Пры гэтым адсутнасць легальнага статусу вымушае іх выступаць альбо па спісах зарэгістраваных партый, альбо ў якасці «незалежных» кандыдатаў.
Арганізацыя намервалася актыўна ўдзельнічаць у апошніх парламенцкіх выбарах 28 лістапада і 5 снежня 2010 года, аднак абвясціла пра байкот другога туру з прычыны прадпрынятых уладамі жорсткіх мераў заляквання і шматлікіх парушэнняў.
У Сірыі
[правіць | правіць зыходнік]У Сірыі браты-мусульмане і іншыя фундаменталісты з сярэдзіны 1970-х актывізуюць антыўрадавую прапаганду і ўзброеную барацьбу, абапіраючыся на незадаволеных няўдалай эканамічнай палітыкай і секулярызмам партыі Баас.
Экстрэмісты імкнуліся да зацвярджэння ісламскага парадку і да стварэння аб'яднання ісламскіх дзяржаў. Ладзяцца кампаніі тэрору. Галоўныя аб'екты — алавіты, вышэйшыя чыноўнікі дзяржапарату, агенты бяспекі. З 1979 кампанія тэрору актывізуецца, што звязана з поспехам рэвалюцыі ў Іране.
У выніку прадпрынятых паліцыяй мер былі арыштаваныя некаторыя лідары «братоў-мусульман»: Хусні Абдо, Зухер Заплуту, забіты Абд ас-Сатар аз-Заім, аднак актыўнасць тэрарыстаў знізілася нязначна.
Апагеем барацьбы стала паўстанне ў Хаме 2 лютага 1982 года. Паўстанне было здушана 8000-й арміяй пад камандаваннем прэзідэнтавага брата Асада Рыфата, з удзелам ВПС і танкавых падраздзяленняў. Болей за 25 000 чалавек былі забіты, зруйнаваны Вялікі Мячэць. Пасля задушэння паўстання дзейнасць тэрарыстаў спынілася. У 1985 Аднан Окла і рэшткі яго групы здаліся ўладам.
У Палесціне
[правіць | правіць зыходнік]Палесцінскім аддзяленнем «Братоў-мусульман» з'яўляецца Рух ісламскага супраціву «Хамас».
Зноскі
- ↑ Е. П. Кожушко. Современный терроризм: анализ основных направлений. / под общ.ред. А. Е. Тараса. Минск, «Харвест», 2000. стр.250-253
- ↑ Егіпет без Мубарака
- ↑ Вытокі тэрарызму на Бліжнім і Сярэднім Усходзе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 13 кастрычніка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт «Братоў-мусульман» (ар.)
- Сайт «Братоў-мусульман» (англ.)