У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Крупенька.
Бра́ткі[3] (Viola tricolor) — адна- і двухгадовая травяністая расліна сямейства фіялкавых.
Народныя назвы: фіялка трохколерная, братачкі, брат з сястрою, браткі[4][5], трава трыцветная[6], анюціны глазкі, , фіялка, браткі лясныя, іван-ды-мар’я, трайцвет[7], брат з сястрой, брат і сястра, браткі-махвіцы, залатуха, крупенька, махвіцы[8][9][10], званочкі[6].
Вышыня 10—12 см, з некалькімі сцябламі. Прыкаранёвае лісце круглавата-сэрцападобныя, сцябловае — ланцэтападобнае. Кветкі двухсіметрычныя, стракатыя, са шпоркай: верхнія пялёсткі фіялетавыя, ліловыя або сінія, бакавыя белавата-жоўтыя, ніжні пялёстак — серна-жоўты або фіялетавы. Плод — каробачка.
Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. Растуць на сухіх лугах, лясных палянах, каля дарог, у хмызняку, на палях як пустазелле. Цвітуць у красавіку — кастрычніку.
Лекавыя расліны. Родапачынальнікі садовых форм і сартоў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ а б Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Рытов М. В. (руск.) (бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Браткі // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.