Перайсці да зместу

Белая дзірка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бе́лая дзі́рка — гіпатэтычны фізічны аб’ект у Сусвеце, у вобласць якога нішто не можа ўвайсці. Белая дзірка з’яўляецца часавай супрацьлегласцю чорнай дзіркі.

У 1930-я гады амерыканскія фізікі Роберт Опенгеймер і Хартланд Снайдэр прадставілі ідэю белых дзірак як рашэння ўраўненняў агульнай тэорыі адноснасці Эйнштэйна. Гэтыя ўраўненні, аснова сучаснай фізікі, апісваюць скрыўленне прасторы-часу з прычыны ўздзеяння масіўных аб’ектаў. Тым часам як чорныя дзіркі нараджаюцца ў выніку калапсу зорак, белыя дзіркі ўяўляюць сабой тэарэтычнае нараджэнне прасторы, часу і, магчыма, нават сусветаў. У цэнтры прастора і час не заканчваюцца сінгулярнасцю, а працягваюцца праз кароткую пераходную вобласць, дзе ўраўненні Эйнштэйна парушаюцца квантавымі эфектамі. З гэтай вобласці ўзнікаюць прастора і час са структурай унутранай белай дзіркі, такая магчымасць ужо была прапанавана ірландскім фізікам Джонам Лайтанам Сінгам.[1]

Праз няўстойлівасць гэтага рашэння ўраўненняў Эйнштэйна адносна абурэнняў метрыкі прасторы-часу белая дзірка можа быць толькі вечнай, г.зн. павінна існаваць у Сусвеце ад самага пачатку яе пашырэння і не можа нарадзіцца пазней, напрыклад у працэсе гравітацыйнага калапсу. У матэматычным сэнсе адасобленае рашэнне толькі з белай дзіркай не поўнае, бо апісвае не ўсю прастору-час, а толькі яго частку. Таму можа існаваць вечная белая дзірка, толькі тапалагічна злучана з вечнай чорнай дзіркай. Якаў Зяльдовіч і Валер Фралоў даказалі, што белая дзірка схільная да класічнай і квантавай няўстойлівасцей.[2][3][4][5]

Тэарэтычна мяркуецца, што белыя дзіркі могуць утварацца пры выхадзе з-за гарызонту падзей рэчыва чорнай дзіркі, якая знаходзіцца ў іншым часе.

На цяперашні час невядомы фізічныя аб’екты, якія можна пэўна лічыць белымі дзіркамі, таксама няма тэарэтычных перадумоў па метадах іх пошуку (у адрозненне ад чорных дзірак, якія павінны знаходзіцца, напрыклад, у цэнтрах буйных спіральных галактык).

Ізраільскія астраномы Алон Рэтэр і Шлома Хелер сцвярджаюць, што анамальны гама-усплёск GRB 060614, які адбыўся ў 2006 годзе, быў «белай дзіркай»[6][7].

У 2014 годзе Мадрыз Агілар, Марэна і Беліні даследавалі ідэю Вялікага выбуху ў выніку выбуху звышмасіўнай белай дзіркі ў межах пяцімернага вакууму.[8]

Зноскі

  1. Равелі, Карла (10 снежня 2018). "Black Hole Evolution Traced Out with Loop Quantum Gravity". Амерыканскае фізічнае таварыства.
  2. КРОТОВЫЕ НОРЫ: что это – миф, врата в другие миры или математическая абстракция?. Знание — сила (24 чэрвеня 2018).
  3. Какой была наша Вселенная до Большого взрыва?. Hi-News.ru (4 лістапада 2020).
  4. Мы живем в мультивселенной?. RW Space (12 ліпеня 2021).
  5. Белая дыра. Большая российская энциклопедия (19 мая 2022).
  6. У Сусвеце ўпершыню адкрыты гіганцкі антыпод чорнай дзіркі Маскоўскі камсамолец, 31 мая 2011
  7. Ізраільцяне знайшлі белую дзірку Архівавана 27 мая 2012.
  8. J. E. Madriz Aguilar, C. Moreno, M. Bellini. «The primordial explosion of a false white hole from a 5D vacuum». Physics Letters. B728, 244 (2014).[1].