Барэтар
Барэ́тар — электравакуумны газанапоўнены электронны прыбор, прызначаны падтрымліваць пастаянства сілы току ў электрычным ланцугу.
Прынцып дзеяння барэтара заснаваны на залежнасці электрычнага супраціўлення матэрыялаў ад тэмпературы. Уяўляе сабой шкляны балон, запоўнены вадародам, у якім знаходзіцца тонкая жалезная, вальфрамавая або плацінавая нітка. Электрычны ток, праходзячы па нітцы, награвае яе і выклікае павелічэнне электрычнага супраціўлення. Барэтар мае нелінейную вольт-амерную характарыстыку, на пэўнай частцы якой пры павольных змяненнях напружання сіла току застаецца пастаяннай. Дыяметр і даўжыня ніткі барэтара і ціск вадароду ў балоне выбіраецца так, каб забяспечыць змяненне супраціўлення прапарцыянальна напружанню.
Барэтары выкарыстоўваюцца ў ланцугах пастаяннага і пераменнага току. Уключаюцца ў ланцуг паслядоўна з нагрузкай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барэ́тэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 337. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Бензарь В. К. Словарь-справочник по электротехнике, промышленной электронике и автоматике. — 2-е изд. — Мн.: Вышэйшая школа, 1985. — С. 18. — 176 с. — 20 000 экз. (руск.)
- Крысин Л. П. Толковый словарь иноязычных слов. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — (Библиотека словарей) (руск.)
- Баре́ттер элт барэ́тэр // Русско-белорусский политехнический словарь. В 2 т. / НАН Беларуси, Инт-т языкознания им. Я. Коласа; Ред. И. Л. Бурак и др.. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — Т. 1. А—Н. — С. 69. — 839 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-08-0065-8.
- Баре́ттер // Т. 2. Ангола — Барзас. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 631. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Баре́ттер // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 31. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
- Баре́ттер // Политехнический словарь (руск.) / Редкол.: А. Ю. Ишлинский (гл. ред.) и др. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 47. — 656 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-003-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барэтар
- Бареттер // Музей электронных раритетов (руск.)
- Бареттеры // RadioLamp.ru (руск.)