Бараў (мыс)
Выгляд
Бараў (англ.: Point Barrow) — крайні паўночны пункт ЗША, самая паўночная частка заходняй паловы Амерыканскага мацерыка. Знаходзіцца на арктычным узбярэжжы Аляскі. За 14 км ад самага паўночнага горада ЗША Бараў і за 2078 км ад Паўночнага полюса. Па мысе праводзяць межы паміж Чукоцкім морам і морам Бофарта. Мыс Бараў уяўляе сабой невялікую касу, якая сыходзіць на паўночны ўсход у моры. Названы ў гонар Другога сакратара Адміралцейства — Джона Бараў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).