Байт
Вымярэнне ў байтах | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ГОСТ 8.417-2002 | Прыстаўкі СІ | прыстаўкі МЭК | ||||||
Назва | Сімвал | Ступень | Назва | Ступень | Назва | Сімвал | Ступень | |
байт | Б | 20 | - | 100 | байт | B | Б | 20 |
кілабайт | КБ | 210 | кіла- | 103 | кібібайт | KiB | КіБ | 210 |
мегабайт | МБ | 220 | мега- | 106 | мебібайт | MiB | МіБ | 220 |
гігабайт | ГБ | 230 | гіга- | 109 | гібібайт | GiB | ГіБ | 230 |
тэрабайт | ТБ | 240 | тэра- | 1012 | тэбібайт | TiB | ТіБ | 240 |
петабайт | ПБ | 250 | пета- | 1015 | пебібайт | PiB | ПіБ | 250 |
эксабайт | ЭБ | 260 | экса- | 1018 | эксбібайт | EiB | ЭіБ | 260 |
зэтабайт | ЗБ | 270 | зэта- | 1021 | зэбібайт | ZiB | ЗіБ | 270 |
йотабайт | ЙБ | 280 | йота- | 1024 | йобібайт | YiB | ЙіБ | 280 |
Байт (англ.: byte) — адзінка захоўвання і апрацоўкі лічбавай інфармацыі; сукупнасць бітаў, якая апрацоўваецца камп’ютарам аднамомантна. У сучасных вылічальных сістэмах байт лічыцца роўным васьмі бітам, у гэтым выпадку ён можа прымаць адно з 256 (28) розных значэнняў (станаў, кодаў). Аднак у гісторыі камп’ютараў вядомыя вырашэнні з іншым памерам байта (напрыклад, 6 бітаў, 32 біта, 36 бітаў), таму часам у камп’ютарных стандартах і афіцыйных дакументах для пазначэння 8-бітнага слова ўжываецца тэрмін «актэт» (лац.: octet).
У большасці вылічальных архітэктур байт — гэта мінімальны незалеэна адрасавальны набор даных.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва «байт» (слова byte уяўляе сабой скарачэнне словазлучэнне BinarY TErm — «двайковы тэрм») было ўпершыню выкарыстана ў 1956 годзе В. Бухгольцам (англ.: Werner Buchholz) падчас праектавання першага суперкамп’ютара IBM 7030 дзеля жмуту перадавальных адначасова ў прыладах уводу-вываду шасці бітаў. Пазней у межах таго ж праекта, байт быў пашыраны да васьмі біт.
Шэраг ЭВМ 1950-х і 1960-х гадоў (БЭСМ-6, М-220) выкарыстоўвалі 6-бітавыя сімвалы ў 48-бітавых ці 60-юітавых машынных словах. У некаторых мадэлях ЭВМ вытворчасці Burroughs Computer Corporation (зараз Unisys) памер сімвала быў роўны 9 бітам. У савецкай ЭВМ Мінск-32 выкарыстоўваўся 7-бітны байт.
Байтавая адрасацыя памяці была ўпершыню ўжыта ў сістэме IBM System/360. У ранейшых камп’ютарах адрасаваць можна было толькі цалкам машыннае слова, якое складалася з некалькіх байтаў, што ўскладняла апрацоўку тэкставых даных.
8-бітныя байты былі прыняты ў System/360, верагодна, з-за ўжывання BCD-фармата ўяўлення лікаў: адна дзесятковая лічба (0-9) патрабуе 4 біта (тэтраду) для захоўвання; адзін 8-бітны байт можа ўяўляць дзве дзесятковея лічбы. 6-ббітныя байты могуць захоўваць толькі па адной дзесятковай лічбе, два біта застаюцца незадзейнічаныя.
Па другой версіі, 8-бітны памер байта звязаны з 8-бітным лікавым уяўленнем сімвалаў у кадыроўцы EBCDIC.
Па трэцяй версіі, з-за двайковай сістэмы кадавання у камп’ютарах найбольш выгоднымі для апаратнай рэалізацыі і зручнымі для апрацоўкі даных з’яўляюцца даўжыні словаў кратныя спупеням 2, у тым ліку і 1 байт = 2³ = 8 бітаў, сістэмы і камп’ютары з даўжынямі словаў не кратнымі спуменям 2 адпалі з-за нявыгаднасці і нязручнасцяў.
Паступова 8-бітныя байты сталі стандартам дэ-факта і з пачатка 1970-х у большасці камп’ютараў байты скаладаюцца з 8 біт і памер машыннага слова кратны 8 бітам.
З меркаванняў зручнасці адзінкі нетэкставых тыпаў даных таксама робяць кратнымі 8 бітам, напрыклад:
- памер аднаго сэмпла ў гукавых файлах роўны 8, 16 ці 24 бітам
- памер пікселя ў сістэме RGB роўны 24 бітам (па 8 біт на колер)
Колькасць станаў (кодаў) у байце
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць станаў (кодаў, значэнныў), якое можа прымаць 1 васьмібайтны байт з пазіцыйным кадаваннем, вызначаецца ў камбінаторыцы, роўнае колькасці размяшчэнняў з паўтарэннем і вылічаецца па формуле:
- магчымых станаў (кодаў, значэнняў), дзе
- — колькасць станаў (кодаў, значэнняў) у адным байце.
- — колькасць рахмяшчэнняў з паўтарэннямі.
- — кольскасць станаў (кодаў, значэнняў) у адным біце; у біце 2 стану (n=2).
- — кольскасць бітаў у байце; у 8-бітным байце k=8 і ў ім можа быць ад 0 да 8 аднолькавых бітаў (паўтарэнняў).
Вытворныя адзінкі
[правіць | правіць зыходнік]Вымярэнне ў байтах | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ГОСТ 8.417-2002 | Прыстаўкі СІ | прыстаўкі МЭК | ||||||
Назва | Сімвал | Ступень | Назва | Ступень | Назва | Сімвал | Ступень | |
байт | Б | 20 | - | 100 | байт | B | Б | 20 |
кілабайт | КБ | 210 | кіла- | 103 | кібібайт | KiB | КіБ | 210 |
мегабайт | МБ | 220 | мега- | 106 | мебібайт | MiB | МіБ | 220 |
гігабайт | ГБ | 230 | гіга- | 109 | гібібайт | GiB | ГіБ | 230 |
тэрабайт | ТБ | 240 | тэра- | 1012 | тэбібайт | TiB | ТіБ | 240 |
петабайт | ПБ | 250 | пета- | 1015 | пебібайт | PiB | ПіБ | 250 |
эксабайт | ЭБ | 260 | экса- | 1018 | эксбібайт | EiB | ЭіБ | 260 |
зэтабайт | ЗБ | 270 | зэта- | 1021 | зэбібайт | ZiB | ЗіБ | 270 |
йотабайт | ЙБ | 280 | йота- | 1024 | йобібайт | YiB | ЙіБ | 280 |
Кратныя прыстаўкі для стварэння вытворных адзінак для байта ўжываюцца не як звычайна: памяньшальныя прыстаўкі не ўжываюцца зусім, а адзінкі вымярэння інфармацыі менш за байт завуцца спецыяльнымі словамі (ніббл і біт); павелічальныя прыстаўкі кратныя 1024=210, гэта значыць кілабайт роўны 1024 байтам, мегабайт — 1024 кілабайтам ці 1 048 576 байтам і г. д. для гіга-, тера- і петабайтаў. Розніца паміж ёмістасцямі (аб’ёмамі), якія ўяўлены ў кіла = 10³ = 1000 і ўяўлены ў Кіла = 210 = 1024, павялічваецца з ростам вагі прыстаўкі. МЭК раіць ужываць двайковыя прыстаўкі, але на практыцы яны пакуль не ўжываюцца, магчыма, з-за неблалагучнасці — кібібайт, мебібайт, йобібайт і г. д.
Часам дзесятковыя прыстаўкі ўжываюцца і ў прамым сэнсе, напрыклад, пры вызначэнні ёмкасці цвёрдых дыскаў: у іх гігабайт можа пазначаць не 1 073 741 824=1024³ байтаў, а мільён кілабайтаў (роўнае 1 024 000 000 байтаў), а то і наўпрост мільярд байтаў.