Аўстрыйская акадэмія навук
Аўстрыйская акадэмія навук (ням.: Österreichische Akademie der Wissenschaften) — нацыянальная навуковая арганізацыя Аўстрыі.
У 1713 годзе Готфрыд Лейбніц натхнёны Лонданскім каралеўскім таварыствам і Французскай акадэміяй, прапанаваў стварыць падобную арганізацыю. Але толькі 14 мая 1847 года ў Вене была адкрыта Імператарская акадэмія навук. У 1918 годзе яна пераназвана ў Акадэмію навук, а ў 1947 годзе ў Аўстрыйскую акадэмію навук.
З сярэдзіны 1960-х гадоў яна стала вядучай установай Аўстрыі ў вобласці неўніверсітэцкіх фундаментальных даследаванняў. Складаецца з 2 секцый: матэматычных і прыродазнаўчых навук; філасофскіх і гістарычных навук. Акрамя таго, у яе склад уваходзяць Інстытут параўнальнага даследавання паводзін імя К. Лорэнца і Міжнародны інстытут прыкладнога сістэмнага аналізу. Бібліятэка акадэміі ўтрымлівае звыш 100 тыс. томаў.
Члены акадэміі навук у розны час
[правіць | правіць зыходнік]- Пітэр Манфрэд Грубер (нар. 1941) — аўстрыйскі матэматык.
- Вольфганг Дрэслер (нар. 1939) — аўстрыйскі лінгвіст.
- Макс Фердынанд Перуц (1914—2002) — англійскі біяхімік.
- Іаган Радон (1887—1956) — аўстрыйскі матэматык.
- Ханс Трогер (1943—2010) — аўстрыйскі матэматык і механік.
- Франц I (1853—1938) — 13-ы князь Ліхтэнштэйна, аўстрыйскі і ліхтэнштэйнскі гісторык.
- Пій Цынгерле (1801—1881) — аўстрыйскі ўсходазнавец і каталіцкі багаслоў.
- Хельмут Штахель (нар. 1942) — аўстрыйскі матэматык.
- Мірча Эліядэ (1907—1986) — румынскі пісьменнік, гісторык рэлігій і даследчык міфалогіі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Аўстрыйская акадэмія навук на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Акадэміі (ням.) (англ.)