Арэапаг
Арэапа́г (стар.-грэч.: Ἄρειος πάγος, літаральна — «узгорак Арэса») — орган улады ў Старажытных Афінах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назву атрымаў па месцы пасяджэнняў на ўзгорку Арэса каля Акропаля. Паводле падання, на гэтым узгорку праходзіў суд над богам Арэсам за праліццё крыві Пасейдонава сына[1]. Эсхіл высоўвае версію, паводле якой узгорак названы ў гонар амазонак, якія разбілі на ім лагер падчас аблогі Афін.
Узнік у эпоху родаплемяннога ладу як савет старэйшын. Складаўся з пажыццёвых членаў, якія папаўняліся з былых архонтаў, кандыдатаў у якія вызначаў і выбіраў арэапаг. Валодаў вялікай палітычнай, судовай, кантралюючай і рэлігійнай уладай. У яго ўваходзіла 9 архонтаў. Арэапаг з'яўляўся апорай арыстакратыі, пазней — алігархіі. Галоўнымі функцыямі арэапагу было назіранне за выкананнем законаў і суд па справах, звязаных з забойствамі.
Абмежаванне ўлады арэапагу пачалося з развіццём афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі. Рэформа Эфіяльта (462 да н.э.) ліквідавала значную долю палітычнай улады і ўплыву арэапагу, захаваўшы за ім, аднак, права назірання за законамі і функцыі суда па некаторых крымінальных і рэлігійных злачынствах. Да канца антычных Афін застаўся найбольш аўтарытэтным уладным і судовым органам Афін.
У трагедыі Эсхіла «Эўменіды» заснавальніцай арэапагу з'яўляецца Афіна.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Зелинский Ф. Ф. Аттические сказки, Петроград, 1921, стр. 27
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ареопаг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Арэапаг (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Арэапаг // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2001. — Т. III. — С. 194-195. — 752 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-89572-008-0.