Армія
Выгляд
Армія (фр.: l'armée, ад лац.: armare — узбройваць) — арганізаваныя ўзброеныя сілы для вядзення ваенных дзеянняў. Нацыянальная армія выкарыстоўваецца для ўзмацнення палітыкі сілай па-за дзяржавай на тэрыторыі іншай дзяржавы. У большасці краін ёсць арміі, якія ўтрымоўваюцца за кошт падаткаў. Папаўняюцца або прызывам людзей пэўнага ўзросту, або аплачванымі прафесіяналамі. Армія мае элементы таталітарнай сістэмы. Так многія рашэнні прымаюцца аднаасобна. Функцыі кожнага салдата арміі вызначае вышэйшае камандаванне. На кожную армейскую пасаду асоба прызначаецца, а не выбіраецца.