Аранжавая Свабодная Дзяржава
Бурская рэспубліка | |||||
Аранжавая Свабодная Дзяржава | |||||
---|---|---|---|---|---|
Oranje-Vrijstaat | |||||
|
|||||
Гімн: «Vrystaatse Volkslied» («Народная песня Свабоднай Дзяржавы») |
|||||
1854 — 1902
|
|||||
Сталіца | Блумфантэйн | ||||
Мова(ы) | Нідэрландская (афіцыйна), афрыкаанс | ||||
Афіцыйная мова | нідэрландская | ||||
Грашовая адзінка | Фунт Аранжавай Свабоднай Дзяржавы | ||||
Плошча | 181.299 км² (1875) | ||||
Насельніцтва | 100 тыс. (1875) | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Гісторыя | |||||
• 17 лютага 1854 | Утворана | ||||
• 1880 — 1881 | Першая англа-бурская вайна | ||||
• 1899 — 1902 | Другая англа-бурская вайна | ||||
• 31 мая 1902 | Ліквідавана | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аранжавая Свабодная Дзяржава, або Аранжавая Рэспубліка (афр.: Oranje Vrystaat) — незалежная дзяржава, пазней правінцыя ў складзе Паўднёва-Афрыканскага Саюза і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, непасрэдны папярэднік цяперашняй правінцыі Фры-Стэйт.
Размешчаная паміж рэкамі Вааль і Аранжавая. Засяленне гэтай вобласці еўрапейцамі пачалося ў 1830-я гады, калі галандскія каланісты-буры збеглі ўглыб краіны ад англійскага валадарства, якое ўсталявалася ў Капскай калоніі, падчас так званага Вялікага трэка. Да гэтага тут насялялі ў асноўным плямёны сота (басота, басута).
У 1846 годзе Генры Дуглас Уардэн, брытанскі рэзідэнт сярод плямёнаў, якія насялялі тэрыторыі за Аранжавай, набыў ферму Блумфантэйн, вакол якой хутка вырас горад, які стаў сталіцай гэтага рэгіёна. У 1848 годзе Брытанія далучыла гэтую тэрыторыю пад назвай «Калонія Аранжавай ракі» (англ.: Orange River Sovereignty). 17 лютага 1854 года Брытанія прызнала незалежнасць рэспублікі, а 23 лютага таго ж года была падпісана Канвенцыя Аранжавай ракі, або Блумфантэйнская, паводле якой новая дзяржава стала звацца Аранжавай Свабоднай Дзяржавай (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, або Трансвааль, стала незалежнай двума гадамі раней).
З адкрыццём радовішчаў золата і дыяментаў у Аранжавую Свабодную Дзяржаву, як і ў Трансвааль, узмацніўся прыток замежнікаў-ойтландэраў, чые правы былі сур’ёзна абмежаваныя законам. У 1899 годзе ў Блумфантэйне прайшла канферэнцыя з удзелам прэзідэнта Аранжавай Рэспублікі Мартынуса Стэйна, лідара Трансвааля Паўля Кругера і губернатара Капскай калоніі сэра Альфрэда Мілнера, аднак яна не змагла разрадзіць напругу, якая ўсё больш узрастала, і ў тым жа годзе Аранжавая Рэспубліка ўслед за Трансваалем абвясціла вайну Англіі. 13 сакавіка 1900 года англічане ўвайшлі ў Блумфантэйн. У 1902 годзе ў Ферэніхінгу была падпісаная дамова, паводле якой Аранжавая Свабодная Дзяржава ўвайшла ў Брытанскую імперыю як Калонія Аранжавай ракі, аднак Брытанія абяцала ў будучыні падаць ёй самакіраванне, захоўвала магчымасць выкладання ў школах нідэрландскай мовы і падавала іншыя некаторыя прывілеі.
У 1910 годзе Аранжавая Свабодная Дзяржава ўвайшла ў склад Паўднёва-Афрыканскага Саюза, судовай сталіцай якога стаў Блумфантэйн. У сцяг ПАС быў уключаны сцяг Аранжавай Свабоднай Дзяржавы (белыя і аранжавыя палосы з сцягам Нідэрландаў у кантоне). У эпоху апартэіду на тэрыторыі правінцыі быў створаны невялікі бантустан Кваква. З 1994 года правінцыя носіць назву Фры-Стэйт.
Вядомыя жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Дж. Р. Р. Толкін — англійскі пісьменнік і мовазнаўца.