Аполле (рэгіён, Украіна)
Аполле (Падольскае сугор’е) — этнагеаграфічны рэгіён на захадзе Украіны ў заходняй частцы Падольскага ўзвышша.
Звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана на паўднёвы ўсход ад Львова ў межах Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Цярнопальскай абласцей. На ўсходзе мяжуе з ракой Залатая Ліпа, на захадзе — з ракой Верашчыцай (па іншым крыніцам — з ракой Шчыркаю), на поўдні падыходзіць да Днястра, на поўначы — да Львоўскага плато, Голагораў і Перамышлянскага нізкагор’я. Дзеліцца на прыродныя раёны: Рагатынскае Аполле, Прыднястроўскае Аполле, Ходараўскае Аполле, Львоўскае Аполле, Бурштынскае Аполле і Галіцкае Аполле.
Адной з частак Аполля з’яўляецца Беражанска-Цярнопальскае ўзвышша.
Пераважныя вышыні — 350—400 м. Раздзелены рэкамі Шчырка, Зубра, Давыдаўка, Бібрка, Свірж, Гнілая Ліпа, Сцюдзёны Пацік, Нараеўка (усе — левыя прытокі Днястра). Распаўсюджаныя букава-дубовыя лясы на шэрых лясных глебах. Значныя плошчы разараныя, густа заселеныя.
Вяршыні
[правіць | правіць зыходнік]- Іванава (352 м)
- Лысая (363 м)
- Пастяўнік (355 м)
- Кабыліца (400 м)
- Высокая (400 м)
- Беніўка (368 м)
- Доўгая (405 м)
- Чорная (402 м)
- Высокая Гара (415 м)
- Лысоня (399 м)
- Папеліха (443 м)
Этнарэгіён
[правіць | правіць зыходнік]Назва Аполле таксама тычыцца этнаграфічнага рэгіёну, які цалкам або часткова ахоплівае Бродыўскі, Бускі, Жыдачыўскі, Золачыўскі, Каменка-Бугскі, Мыкалаіўскі, Перамышлянскі, Пустомытаўскі раёны Львоўскай вобласці; Галыцкі, Рагатынскі раёны Івана-Франкоўскай вобласці; Бэрэжанскі, Бучацкий, Збароўскі, Казіўскі, Манастырыскі і Чырвонаармейскі раёны Цярнопальскай вобласці.
У шырокім сэнсе назва Аполле (слова славянскага паходжання) ўжывалі да шэрагу рэгіёнаў і населеных пунктаў у Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіне, дзе натуральна спалучаліся бязлесныя ўчасткі ворных зямель разам з засаджанымі дрэвамі і травяністымі плошчамі з шэрымі ляснымі глебамі і умерана-кантынентальнымі кліматычнымі ўмовамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пашук В. С. Опілля // 603 // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: «Наукова думка », 2010. — Т. 7 : Мл — О.— С. 603. — ISBN 978-966-00-1061-1. (укр.)
- Львівська область. Історико-природничі нариси з краєзнавства. — Львів, 1994. — С. 22.