Антыфанарый
Антыфанарый (ад лац.: antiphonarius) — літургічная кніга каталіцкай царквы, якая ўключае песнапенні службаў афіцыя — усіх дзённых службаў лацінскага абраду, акрамя імшы.
Першыя ўпамінанні пра антыфанарыі адносяцца да VIII — пачатку IX ст. У той час тэрмін выкарыстоўваўся ў розных сэнсах — як збор песнапенняў афіцыя ці толькі яго антыфонаў, як збор антыфонаў начнога афіцыя і інш. 3 XII—XIII стст. тэрмін набыў сучаснае значэнне.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Антыфанарый былі шырока распаўсюджанымі харальнымі зборнікамі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, аднак колькасць антыфанарыяў, якія захаваліся да сённяшняга часу, невялікая, зберагаюцца яны пераважна ў фондах музеяў і бібліятэк Літвы і Беларусі. Сярод рукапісных антыфанарыяў: «Antiphonale» з Віленскага кляштара бернардзінцаў (магчыма, XV ст., тытульны аркуш кнігі не захаваўся, таму нельга вызначыць яе дакладную дату), «Антыфанарый гасподніх свят і службаў святым, сабраны паводле абраду дамініканцаў» (1709), «Вялікі двухтомны антыфанарый гасподніх свят і свят розным святым» з Віленскага кляштара дамініканцаў (1752), «Антыфанарый гасподніх свят і службаў святым у адпаведнасці з абрадамі дамініканцаў» з Нясвіжскага кляштара дамініканцаў (т. 1—2, 18 ст.), «Антыфанарый гасподніх свят» з Гарадзенскага кляштара бернардзінцаў (2-я пал. 18 ст.), «Антыфоны свят ордэна бернардзінцаў для хору Слонімскага кляштара» (1770). Унікальны рукапісны помнік каталіцкай традыцыі, які дайшоў да сённяшняга часу, — антыфанарый з Будслаўскага кляштара бернардзінцаў (1751).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Мартынюк. Антыфанарый // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Григорианский хорал. М., 1997;
- Барабаш Н. Книги из исторических белорусских книжных собраний в фондах Национального музея историм и культуры Беларуси // Здабыткі дакументальныя помнікі на Беларусі. Мінск, 1998. Вып. 3;
- Ліхач Т. Тэорыя харальных спеваў на Беларусі. Мінск, 1999;
- Ліхач Т. Літургічная музыка на Беларусі. 4.1. Каталіцкая традыцыя. Мінск, 2008;
- Галамбош И. Реставрация антифонария XVI века // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры. Мінск, 2006. Ч. 1;
- Мартынюк Т. Антыфанарый XVIII стагоддзя з Будслаўскага кляштара бернардзінцаў // Научные труды Бел. гос. академии музыки. Минск, 2006. Вып. 13;
- Gonczarowa W. O manuskryptach klasztoru 00. Bernardynów w Wilnie // Nasza przeszłość: Studia z dziejów Kociola i kultury katolickiej w Polsce. Kraków, 1994. T. 82.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антыфанарый