Андрэй Данатавіч Сіняўскі
Андрэй Данатавіч Сіняўскі | |
---|---|
руск.: Андрей Донатович Синявский | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Abram Tertz[1] і Abram Terc[1] |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1925[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1997[2][3][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя Васільеўна Разанава[d] |
Дзеці | Ягор Гран[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратурны крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
oac.cdlib.org/findaid/ar… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Данатавіч Сіняўскі (руск.: Андрей Донатович Синявский; 8 кастрычніка 1925, Масква — 25 лютага 1997) — рускі літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык; палітвязень.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Увосень 1965 А. Сіняўскі быў арыштаваны разам з Ю. Даніэлем па абвінавачванні ў антысавецкай прапагандзе і агітацыі. У лютым 1966 асуджаны Вярхоўным судом на сем гадоў калоніі. Суд над пісьменнікамі, вядомы як «Працэс Сіняўскага — Даніэля», суправаджаўся тэндэнцыйным асвятленнем у друку і быў задуманы як прапагандысцкае шоў з выкрыццямі і пакаяннямі, аднак ні А. Сіняўскі, ні Ю. Даніэль не прызналі сябе вінаватымі. Неўзабаве пасля вызвалення ў 1973 годзе паехаў па запрашэнні Сарбоны на працу ў Францыю, дзе і жыў да канца жыцця, працуючы прафесарам рускай літаратуры.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]А. Сіняўскі быў адным з вядучых літаратурных крытыкаў часопіса «Новый мир», галоўным рэдактарам якога ў той час быў А. Твардоўскі. Аўтар літаратуразнаўчых прац пра творчасць М. Горкага, Б. Пастарнака, І. Бабеля, Г. Ахматавай. З 1955 пачаў пісаць празаічныя творы. У тагачасным СССР у сувязі з цэнзурай яго творы не маглі быць надрукаваныя, і Андрэй Сіняўскі выдаваў іх на Захадзе пад псеўданімам Абрам Тэрц (руск.: Абрам Терц). Былі надрукаваныя раман «Суд ідзе» («Суд идёт») і аповесць «Любімаў» («Любимов»), якія ўвайшлі ў зборнік прозы «Фантастычны свет Абрама Тэрца» («Фантастический мир Абрама Терца»), а таксама артыкул «Што такое сацыялістычны рэалізм?», у якім высмейваліся савецкая літаратура.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Andrey Donatovich Sinyavsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Абрам Терц // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118614665 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- prajdzisvet.org(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 25 лютага
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
- Выкладчыкі Сарбоны
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Францыі
- Літаратуразнаўцы СССР
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Вязні Дубраўлага